А мары здзяйсняюцца

Паціху набліжаецца да фінішу дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая зазірнула ва ўсе населеныя пункты Беларусі. Не абмінула і наш раён. Удзельнікамі акцыі сталі сотні хлопчыкаў і дзяўчынак (а гэта дзеці, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцы сацыяльнага прытулку, дзеці са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, дзеці-інваліды), якія змаглі не проста акунуцца ў казку, але і паверыць у цуды.

Казачны карагод – вясёлы і шчыры – захапіў у палон дзетвару, якая завітала 28 снежня ў раённы музей на навагодняе прадстаўленне “Зімняя казка”, арганізаванае раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, райкама БРСМ і раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.

Хлопчыкаў і дзяўчынак віталі Дзед Мароз, Снягурка і Вяжуля, якія пажадалі прысутным у зале моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх мараў. Песні, гульні, забавы, жарты ў аднолькавай ступені захапілі і дзяцей, якія весела смяяліся, і дарослых, якім таксама “дасталося” ад артыстаў, бо даводзілася прымяраць на сябе незвычайныя ролі, але таты і мамы справіліся, што асабліва залікова.

У канцы прадстаўлення маленькія гледачы атрымалі салодкія падарункі. Адзін з хлопчыкаў (на выгляд гадоў пяці) не ўтрымаўся, калі ўсе сталі развітвацца і накіроўвацца ў гардэроб, ён рашуча падышоў да Дзеда Мароза і амаль дзесяць хвілін нешта шаптаў таму на вуха. А потым хлопчык па-даросламу сказаў: “А мары здзяйсняюцца. Цяпер я гэта ведаю…”. Дзед Мароз толькі ўсміхнуўся, гэта было бачна па яго вачах. Аднак нават сваёй памочніцы, калі тая пацікавілася, не раскрыў сакрэту. І гэта правільна: дзеці павінны верыць у казку…”.

Прочитано 596 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/37479-a-mary-zdzyaysnyayutstsa#sigProGalleriacb27c3df6d

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан