XIX Свята музыкі “Заслаўе - 2019”

Заслужаны калектыў ”Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінская вобласці, прафесара Міхаіла Фінберга працягвае ладзіць музычна-асветніцкія мерапрыемствы, якія абагулены назвай “Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі”.

25 студзеня 2019 года Заслужаны калектыў правядзе XIX Свята музыкі “Заслаўе – 2019”. Адной з галоўных яго падзей стане конкурс юных выканаўцаў – навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак” (намінацыя: струнныя смычковыя інструменты).

Два канцэрты творчых калектываў аркестра: ансамбляў трубачоў і трамбаністаў, флейтыстаў і кларнетыстаў, струннага квартэта і струннага аркестра, вакальнага ансамбля, дуэта арфы і скрыпкі адбудуцца ў Заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў падчас адкрыцця выставы сучаснаага айчыннага ткацтва “Спадчына” Беларускага саюза мастакоў.

У Заслаўскім гарадскім выканаўчым камітэце маэстра Міхаіл Фінберг правядзе прэс-канферэнцыю для рэспубліканскіх і мясцовых СМІ. А ўвечары жыхароў Заслаўя запросяць на канцэрт джазавай музыкі “Неба і зоркі”. Выступіць Біг-бэнд Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Салісты – лаурэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамэла, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў.

Мастацкі кіраўнік XIX Свята музыкі “Заслаўе - 2019” – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, прафесар Міхаіл Фінберг.

 

Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі XIX Свята музыкі “Заслаўе - 2019”. 25 студзеня 2019 г., г. Заслаўе Мінскай вобласці.

10.30 – Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў.

Конкурс юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак” (намінацыя: струнныя смычковыя інструменты).

12.30 – Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў

Канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (ансамбль трубачоў, ансамбль трамбаністаў, струнны квартэт, дуэт арфа і скрыпка).

Кіраўнікі: Дзмітрый Ціхановіч, Алег Шапавалаў, Таццяна Вайлапава. Дуэт: Алена Абуўкевіч і Алена Навуенка.

15.00 – Заслаўскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Прэс-канферэнцыя народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга з удзелам рэспубліканскіх і мясцовых СМІ.

16.00 – Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў

Адкрыццё мастацкай выставы “Спадчына”. Сучаснае беларускае ткацтва секцыі тэкстылю Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

16.30 – Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў

“Вялікая акадэмія”. Канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальный акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, вакальны ансамбль, струнны аркестр). Кіраўнікі: Надзя Дашдорж, Віталь Зубраўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава, Людміла Каліноўская.

19.00 – Заслаўскі гарадскі Дом культуры “Світанак”

“Неба і зоркі”. Канцэрт джазавай музыкі Біг-бэнд Засолужанаг калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Салісты – лаурэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў. Бэк-вакал: Аляксандр Дзюмін, Андрэй Пятроў, Святлана Ударына, Таццяна Карасёва. Дырыжор – Міхаіл Фінберг.

Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, прафесар Міхаіл Фінберг.

Прочитано 482 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…У Минской области крепкие связи с Российской Федерацией, но потенциал намного выше…»

17.07.2019
Санкт-Петербург, VI Форум регионов Беларуси и России