Ветэраны Валожына Мінскай вобласці маюць магчымасць раскрыць свае таленты

На базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэалізуецца цікавы праект “Прафілактыка ўзроставых кагнітыўных змяненняў у пажылых людзей Валожына і Валожынскага раёна”, мэтавая група якога – дзеці вайны (людзі, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года.).

Нядаўна, пабываўшы ў цэнтры, атрымалі магчымасць ацаніць вынік групавых заняткаў, праведзеных валанцёрамі Наталляй Буклыс і Юліяй Гісіч. Задача спецыялістаў – падтрымаць на належным узроўні дробную маторыку рук паважаных актывістак, абудзіць іх прагу да творчасці, навучыць новай справе. Жанчыны разам са сваімі настаўнікамі літаральна ствараюць маленькія шэдэўры, якія выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання інтэр’ераў кватэр ці ў якасці падарункаў. Крэатыўныя брошкі, пано, падсвечнікі па-сапраўднаму радуюць вока. Зусім нядаўна падчас заняткаў ветэраны паспрабавалі сябе ў якасці мастакоў. Узброіўшыся пэндзлямі і фарбамі, жанчыны па гатовых макетах стваралі копіі твораў сусветна вядомых майстроў жывапісу – Поля Сезана, Вінцэнта Ван Гога, Поля Гагена. Атрымалася прыгожа. Удзельніцы праекта задаволены ўвагай і магчымасцю з карысцю правесці час, сустрэцца з сяброўкамі, атрымаць псіхалагічную дапамогу ад псіхолага Алены Жданюк, парады ад кіраўніка праекта Аксаны Жук, спецыяліста па рабоце з валанцёрамі Ірыны Кавязы. Жадаем поспехаў шаноўным ветэранам у раскрыцці сваіх здольнасцяў!

Прочитано 233 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…«...Приемы граждан эффективны. Они дают положительный результат...»…»

23.01.2019
Прием граждан в Березино 23 января 2019 года