Каб быць грамадзянінам сваёй Айчыны - трэба ведаць гісторыю сваёй дзяржаўнасці

Член Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык цыклавой камісіі «Музыказнаўства» УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны калдеж імя М.К.Агінскага» Вольга Царык прыняла удзел у панэльнай дыскуссіі на тэму «Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці», якая адбылася 31 студзеня ў Доме літаратараў у Мінску. Арганізатарамі праекта выступілі грамадскае аб’яднане «Белая Русь» і Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь. Ветліва сустракала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», кандыдат палітычных навук Таццяна Шэндзік.

Распачала мерапрыемства кніжная выстава, дзе сярод кніг на гістарычныя тэмы асобае месца было адведзена новаму выданню – прысутным былі прэзентаваны I і II том энцыклапедыi «Гiсторыя беларускай дзяржаўнасцi». Гэты навуковы труд – вынік шматгадовай карпатлівай працы вядомых беларускіх гісторыкаў. Ён адрасаваны шырокаму колу чытачоў. У будучым свет пабачаць яшчэ тры тома энцыклапедыі, пасля чаго атрымаецца цэласная, фундаментальная карціна гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

Удзельнікі імпрэзы размясціліся ў мемарыяльнай зале, дзе і распачалася галоўная частка мерапрыемства. З уступным словам да прысутных звярнуўся мадэратар праекта, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню Геннадзь Бранiслававiч Давыдзька. У сваёй прамове ён зазначыў, што “сёння кожны беларус павінен усвядоміць важнасць суверэнітэта і незалежнасці сваёй краіны”. Ён казаў аб тым, што “незалежнасць і суверэнітэт – гэта не толькі герб, гімн…Гэта адчуванне самога народа, нацыі, якая разумее, што незалежнасць – гэтая непарушная каштоўнасць. А каб гэтае адчуванне было – неабходна ведаць сваю гісторыю. Без гэтага не будзе ні патрыятызму, ні незалежнасці”.

У якасці вядучага распачатай потым дыскусіі выступіў намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук, дацэнт Лакіза Вадзім. Дасведчаны гісторык кіраваў размовай прысутных, прадстаўляў выступаючых спікераў, задаваў пытанні, падводзіў вынікі кожнага выступу.

Свае даклады прыстуным прадставілі вядучыя гісторыкі краіны, аўтары вышэйназванай энцыклапедыi. Сярод іх – Голубеў Валянцін, загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар. Яго даклад быў прысвечаны тэме «Вялікае Княства Літоўскае ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці». Варонін Васіль, загадчык аддзела гiсторыi Беларусi сярэднiх вякоў i пачатку новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт распавёў гаворку на тэму «Асаблівасці становішча беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага». Наступным выступаў Падалінскі Уладзімір – загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Разам з ім прысутныя абмеркавалі тэму «Утварэнне Рэчы Паспалітай і барацьба за суверэнітэт ВКЛ пасля Люблінскай уніі». Завяршыў сустрэчу загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Доўнар Аляксандр,які выступіў з дакладам натэму «Самакіраванне гарадоў Беларусі ў XVIXVIII ст. – беларуская спецыфіка». Усе выступы суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі.

Актыўны ўдзел у дыскусіі прынялі прысутныя ў зале доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка і вядомы беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург Георгій  Марчук. Цікавую палеміку, узнімаючую глыбокія і важныя пытанні, правёў вядомы беларускі гісторык, палітолаг, публіцыст, кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса «Беларуская думка», дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін.

Завяршылася сустрэча падзякай усіх прысутных і пажаданнямі ў бок гісторыкаў аб спрыяльным завяршэнні іх фундаментальнай працы.

Прочитано 108 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…«...Приемы граждан эффективны. Они дают положительный результат...»…»

23.01.2019
Прием граждан в Березино 23 января 2019 года