Выхадныя ў “Раўбічах”

У “Раўбічах” прайшлі абласныя спаборніцтвы па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі сабраліся амаль тры сотні юных спартсменаў Міншчыны. Сярод іх былі і 12 прадстаўнікоў Валожынскага раёна, якія прайшлі сур’ёзны адбор на школьных, а пасля раённых спаборніцтвах. У малодшую ўзроставую групу ўвайшлі вучні 5-6 класаў: Яна Круглік з Сакаўшчынскага ВПК, Паліна Поляк з гімназіі № 1 г. Валожына, Герман Яновіч з Суднікаўскай СШ, Вадзім Болвах з Вішнеўскага ВПК. Сярэдняя ўзроставая група была прадстаўлена вучнямі 7-8 класаў. Гэта Яна Кагал з Івянецкай СШ, Таццяна Дубінец з Суднікаўскай СШ, Дзяніс Шыдлоўскі з Вішнеўскага ВПК, Павел Трыпуцька з Багданаўскага ВПК. Дзевяцікласнікі Юлія Баталава з Сакаўшчынскага ВПК, Данііл Міхеткін з СШ № 2 г. Валожына, Дзіяна Санкоўская і Міхаіл Коласаў з Пяршайскага ВПК выступілі ў старэйшай узроставай групе. Рабяты спаборнічалі ў спрынтарскай гонцы і стральбе на агнявым рубяжы.

Юных біятланістаў падтрымлівалі шэсць тысяч дзяцей, бацькоў і педагогаў, што размясціліся на трыбунах “Раўбічаў”. Пахварэць за аднакласнікаў і землякоў прыехала і дэлегацыя Валожынскага раёна. Аматарам біятлону хацелася бачыць у лідарах менавіта сваіх прадстаўнікоў. На жаль, іх не аказалася сярод каманды нашага раёна.

На трыбунах з гледачамі працавалі аніматары ў касцюмах роставых лялек, педагогі устаноў дадатковай адукацыі. Сярод іх былі і прадстаўнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна. Яны праводзілі разнастайныя рухавыя гульні, каб не даць замерзнуць і стварыць у дзяцей вясёлы, бадзёры настрой.

Падчас спаборніцтваў у “Раўбічах” у рамках праекта “Міншчына спартыўная” на школьных стадыёнах раёна ў падтрымку нашай каманды адбыліся лыжныя гонкі. Акцыя “Разам з камандай!” была накіравана на развіццё спартыўнага руху, фарміраванне ў дзяцей і дарослых асноў здаровага ладу жыцця, падтрыманне каманднага духу. Таксама ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі зімовыя спартыўныя эстафеты, гульнявыя праграмы, конкурсы снежных фігур і малявання на снезе. Была магчымасць пакатацца на каньках і санках, паўдзельнічаць у рухавых гульнях.

Прочитано 77 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…«...Приемы граждан эффективны. Они дают положительный результат...»…»

23.01.2019
Прием граждан в Березино 23 января 2019 года