Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

6 лютага рэктар БДУ Андрэй Кароль падпісаў указ аб назначэнні дэканам геаграфічнага факультэта Дзмітрыя Міраслававіча Курловіча.

Д. Курловіч – ураджэнец Валожына. Тут нарадзіўся ў 1980 годзе, тут скончыў гімназію № 1. У 2003 годзе ён з адзнакай завяршыў навучанне на геаграфічным факультэце Белдзяржуніверсітэта і паступіў у аспірантуру на кафедру дынамічнай геалогіі. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Падчас вучобы ў аспірантуры быў запрошаны на стажыроўку на геаграфічны факультэт Лундскага ўніверсітэта (Швецыя). З 2007 года Дзмітрый працаваў на кафедры глебазнаўства і геалогіі. З 2017 года па дадзены момант узначальваў кафедру глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм на родным факультэце. У 2014 годзе быў удастоены стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавіты малады вучоны. У 2017 годзе адзначаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў. Малады вучоны з’яўляецца аўтарам 140 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 4-х манаграфій і 10-і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. У Валожыне шмат людзей парадуюцца за высокі прафесіянальны ўзлёт земляка. І гэта не толькі сваякі і знаёмыя, суседзі, але і настаўнікі гімназіі, дзе вучыўся Дзмітрый, асабліва настаўніца геаграфіі С. В. Федарака, з якой на працягу ўсіх гадоў ён падтрымлівае цесную сувязь.

Чатыры члены валанцёрскага атрада “Мара” Валожынскага дзяржаўнага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя разам з майстрам вытворчага навучання В. У. Ніканчуком у рамках акцыі “Краіна памятае кожнага салдата” пабывалі на радзіме Паўла Падрэза. Мерапрыемства было прымеркавана да 30-годдзя вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.

Выпускнік гэтай навучальнай установы, наш зямляк Павел Падрэз загінуў у Афганістане, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак. Валанцёры наведаліся да маці героя Яніны Юльянаўны, затым усклалі вянок на магілу П. Падрэза на могілках, ушанавалі яго памяць хвілінай маўчання, прачысцілі дарожкі да магілы.

Па 28 лютага доўжыцца конкурс-апытанне “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь-2018”. Такія конкурсы РУП “Белпошта” праводзіць штогод, у іх прымаюць удзел усе жадаючыя. Летась у раёне было двое пераможцаў, якія пражываюць у вёсках Вішнева і Брылькі.

Для ўдзелу ў конкурсе можна зайсці на сайт РУП “Белпошта” ў раздзел “Філатэлія” і скачаць бланк анкеты, запоўніць яго, указаўшы нумар найбольш упадабанай маркі ці паштовага блока, і выслаць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. . А можна проста наведаць любое паштовае аддзяленне, азнаёміцца там з умовамі конкурсу, плакатамі з усёй марачнай прадукцыяй, выпушчанай у мінулым годзе і прадстаўленай на конкурс, запоўніць анкету. Там жа вам падкажуць адрас, куды яе адправіць, з абавязковай паметкай на канверце “Конкурс”. Сярод удзельнікаў, якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі. А пераможцай будзе названа марка ці блок, якія атрымаюць найбольш галасоў удзельнікаў анкетавання. Дарэчы, галасаваць можна толькі за адну марку альбо блок.

Пры непасрэдным удзеле старшыні раённага таварыства інвалідаў В. А. Субача гэтымі днямі інвалід першай групы, ляжачая жыхарка гарадскога пасёлка Івянец Любоў Пупко атрымала шматфункцыянальны ложак з супрацьпролежневым матрацам.

За жанчынай даглядае яе сын, а таксама дапамагае яму сваячка Таццяна Пупко, якая з’яўляецца актыўнай дабравольнай памочніцай у гэтым фондзе. Дарэчы, у наяўнасці ў раённым таварыстве ёсць супрацьпролежневыя сурвэткі, мыліцы, палкі для апоры. Віктар Альгердавіч імкнецца дапамагчы ўсім, хто звяртаецца са сваімі патрэбамі, цесна супрацоўнічае з тэрытарыяльным цэнтрам і іншымі грамадскімі арганізацыямі. На бягучым тыдні чакаецца чарговае паступленне гуманітарнага грузу.

Раённае Таварыства Чырвонага Крыжа атрымала ад абласной арганізацыі груз на суму 1257 рублёў 48 капеек.

276 бутэлек пітнога малака 2,5% тлустасці і 516 упаковак соусу ёгуртнага фірмы “Прастаквашына” былі размеркаваны паміж мнагадзетнымі і малазабяспечанымі сем’ямі, інвалідамі, адзінокімі пенсіянерамі. З транспартам па дастаўцы грузу з Мінска пасадзейнічаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, яго работнікі дапамагалі таксама ў сціслыя тэрміны размеркаваць малочную прадукцыю паміж тымі, хто меў у ёй патрэбу.

Прочитано 238 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан