Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У раённай паліклініцы ў пачатку года адбылася рэарганізацыя тэрапеўтычных участкаў: замест чатырох цяпер з’явіліся 5 гарадскіх тэрапеўтычных участкаў і 2 сельскія прыпісныя. Адначасова ўведзена новая пасада, якой не існавала да гэтага часу, – загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі.

На гэту пасаду прызначана ўрач-тэрапеўт першай кваліфікацыйнай катэгорыі Марына Аляксандраўна Нехвядовіч. У раённай бальніцы яна працуе з 1997 года. У непасрэдныя абавязкі загадчыка аддзялення ўваходзяць кантроль за работай участковай службы, удзел у рабоце розных камісій, кансультатыўная дапамога пацыентам, накіраваным урачамі-тэрапеўтамі, і інш.

Новымі экспанатамі папоўніўся Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Адзін з жыхароў гарпасёлка перадаў дамавую кнігу, запісы ў якой пачынаюцца з 20 ліпеня 1944 года і заканчваюцца 31 снежня 1944 года.

У кнізе перапісаны 23 вуліцы населенага пункта, іх жыхары, указваецца дата нараджэння кожнага івянчаніна, які пражываў на гэтых вуліцах, яго сацыяльны статус, а таксама куды выбыў, калі такое здарылася. У той пасляваенны перыяд многія выязджалі на пастаяннае месца жыхарства ў суседнюю Польшчу.

Сярод экспанатаў – больш за 30 дакументаў і пісьмаў, якія да цяперашняга часу знаходзіліся ў самім музеі ў папках з зыходнымі дакументамі, пакуль не стала зразумела, што яны ўяўляюць гістарычную каштоўнасць. Гэта пісьмы дырэктара музея Ф. Э. Дзяржынскага М. С. Карнеева і яго супрацоўнікаў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Сярод іх перапіска з музеем сяла Кай, дзе за рэвалюцыйную дзейнасць адбываў ссылку жалезны Фелікс, перапіска з рознымі людзьмі, у якіх набывалі рэчы для музея, з мастацкім камбінатам, беларускімі скульптарамі і інш. Мінуў значны час, і службовая перапіска стала гістарычным экспанатам.

Дабрачынны фонд “Адра” з Мінска перадаў раённаму аддзелу Беларускага таварыства інвалідаў чарговую партыю гуманітарнай дапамогі.

Сярод гуманітарнай дапамогі – 400 кілаграмаў адзення і пасцельнай бялізны. Прынята рашэнне большасць камплектаў пасцельнай бялізны адправіць у Пяршайскую бальніцу сястрынскага догляду. Паступілі таксама некаторыя сродкі рэабілітацыі, памперсы, бінты. Мыліцы і кійкі для хадзьбы перадаюць нават не членам таварыства, якія маюць у гэтым неабходнасць і своечасова звярнуліся да старшыні В. А. Субача. Дарэчы, большасць грузу ён сам развозіць па канкрэтных адрасах, адначасова адведвае членаў свайго таварыства, знаёміцца з бытавымі ўмовамі іх пражывання.

У лютым споўніліся два гады, як у вёсцы Алешчаняты Гародзькаўскага сельсавета адкрыўся “атэль” для сабак, іншымі словамі – месца часовага ўтрымання бяздомных сабак. Яго гаспадары Алена і Ігар Крэйнісы для рэалізацыі справы сваёй мары змянілі гарадскую прапіску на вясковую і цяпер увесь лад свайго жыцця падстройваюць пад чатырохлапых гадаванцаў.

За мінулы год з Алешчанятаў у свой дом пераехаў 41 гадаванец. Новых гаспадароў для сабак шукаюць самі Крэйнісы, сабачыя куратары з дапамогай сацыяльных сетак, тэлебачання, газет “Аргументы и факты”, “Рэгіянальная газета” і нашай “Працоўнай славы”. А новы дом гадаванцы знайшлі не толькі ў розных кутках Беларусі, але і далёка за межамі – у Латвіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Аўстрыі, ЗША, Канадзе, Англіі. З пачатку бягучага года ў сем’і ўладкаваны ўжо пяць сабак, некаторыя здзейснілі авіяпералёт у ЗША, дзе для іх знайшліся новыя гаспадары.

У пакоі для адпачынку інтэрната Валожынскага сельскагаспадарчага ліцэя візажыст Тыдня моды Belarusfashionweek, прадстаўнік кампаніі Мэры Кэй Ганна Харук адкрыла цыкл сустрэч па тэхніцы макіяжу.

Першым з цыкла стаў майстар-клас на тэму “Архітэктура броваў”. Навучэнкі ліцэя ў той дзень даведаліся ад спецыяліста, што павінна знаходзіцца ў касметычцы дзяўчыны, пра бюджэтныя аналагі дарагіх касметычных сродкаў. Актывізаваліся прысутныя, калі справа дайшла да практычнай часткі заняткаў. Самыя актыўныя ўдзельніцы майстар-класа, акрамя набытых ведаў, атрымалі невялікія падарункі. Наступныя заняткі будуць прысвечаны асновам дзённага і вячэрняга макіяжу.

Прочитано 138 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан