Абласное мерапрыемства "Дзень роднай мовы"

5 сакавіка 2019 года ў Стаўбцоўскім раёне (11.00) адбудзецца абласное мерапрыемства "Дзень роднай мовы", у межах абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Беларусь - крынiца натхнення». (Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, ДУ «ДЮСШ», вул. Ленінская, 95).

Месца правядзення мерапрыемства выбрана не выпадкова і прымеркавана да Году малой радзімы, а Стаўбцоўскі раён з’яўляецца малой радзімай народнага паэта - Якуба Коласа.

З мэтай вывучэння нацыянальнай культуры, захавання спрадвечных народных традыцый, ўкаранення іх у сучаснае прастору ў рамках мерапрыемства адбудзецца напісанне дыктоўкі, “Адкрыты дыялог”, экспертамі якога стануць прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутаты, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, музыкі і пісьменнікі. Акрамя гэтага, для ўсіх удзельнікаў Адкрытага дыялогу будуць праведзены аглядныя экскурсіі ў мемарыяльны музей-сядзібу Якуба Коласа «Акінчыцы», мемарыяльную сядзібу Якуба Коласа «Альбуць» і літаратурна-мемарыяльны комплекс Якуба Коласа «Смольня».

Хочацца адзначыць, што ў гэты дзень будуць падведзены вынікі Дня роднай мовы ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Стаўбцоўскі райвыканкам.

Даведачна: У Год культуры Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусціў Рэспубліканскі маладзёжны праект «Беларусь - крыніца натхнення», з мэтай развіцця і рэалізацыі моладзевых грамадска-значных ініцыятыў, бо з кожным годам узрастае цікавасць моладзі да беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народным рамёствах.

Прочитано 109 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан