Ветэранскі веснік

От всего сердца поздравляем вас с днем 8 Марта!

Невозможно представить жизнь без вашей красоты и обаяния, доброты и нежности. Ваша любовь преображает мир, внося в него свет и гармонию, яркие краски и весеннюю свежесть, ваша душевная теплота и забота поддерживает в трудную минуту, возвращает веру и надежду.

В этот прекрасный весенний день праздника с особым чувством слова признательности, уважения, благодарности и восхищения адресуем женщинам-ветеранам, участницам войны и труженицам тыла, вдовам ветеранов – всем женщинам старшего поколения. Спасибо за ваш труд, за щедрость сердец! Земной поклон за ваше мужество и стойкость, за то, что  не очерствели, сумели сохранить в своих сердцах доброту и нежность.

Желаем всем вам здоровья и счастья, цветов и улыбок! Пусть сопутствует удача, благополучие, хорошее настроение! Пусть окружают вас внимательные, заботливые люди.

Клецка районная организация

БОО ветеранов

Двойчы ардэноска

Вайна ўкрала ў яе дзяцінства. Вялікая Айчынная… Шмат пакут і гора, страт і выпрабаванняў прынесла тая фашысцкая чорная навала ўсім народам савецкай краіны, але беларусы першымі адчулі тое ліха. Выжывалі ў акупацыі, як маглі.

– Што з маленства памятаю? Нямнога, бо калі прыйшоў немец мне яшчэ і двух гадкоў не было. Вось толькі тое, што ўвесь час моцна хацелася есці, хаця б картоплі ў мундзірах. А сапраўдны хлеб, тое як цяпер самы смачны шакалад. Ой, як голадна было. І страшна, – Лідзія Дзмітрыеўна выцірае шорсткай рукою няпрошаныя слёзы.

Спачуваю, супакойваю і зноў пытаюся, як наладжвалася жыццё пасля вызвалення?

– Цяжка было, вельмі цяжка. Усе справы леглі на плечы жанчын. Мужчыны ж з вайны пакалечанымі вярнуліся, ды і колькі іх на ўсю вёску засталося. Хіба што падлеткі, якія ў той час хутка сталелі.

Хутка сталелі і дзяўчынкі. У 1945-ым разам з равеснікамі-аднавяскоўцамі Ліда села за школьную парту, старанна выводзіла літаркі, з задавальненнем спасцігала чытанне і вучылася нескладаным матэматычным дзеянням. Але заставалася і першай памочніцай у маці па гаспадарцы: посуд памыць, у хаце прыбрацца – гэта дробязь. А калі матуля да цямна бульбу матыкай капала на калгасным полі, ці шчыравала на ільнішчы або на праполцы буракоў, то трэба было самой у печы выпаліць, карову падаіць… Вучылася нядоўга. Сем класаў скончыла, і паўстала пытанне: ці прадоўжыць навучанне, але ўжо ў Заастравецкай школе, ці пайсці ў калгас. На сямейным савеце вырашылі – трэба працаваць, бо нават апрануцца дзяўчыне не было ў што, каб наведвацца на заняткі ў суседнюю вёску. У калгасе патрабаваліся даяркі, так Лідзія Дзмітрыеўна ў 15 гадоў трапіла на ферму. З фермай звязана ўся яе працоўная дзейнасць.

У 1955 годзе вярнуўся ў Морач пасля службы ў арміі Фёдар Высоцкі. Яго бацька загінуў на фронце, так што разлічваць на дапамогу сям’і ў наладжванні асабістага жыцця ў хлопца не было. Вырашыў ажаніцца. Прыйшоў са сватамі да Лідзінай матулі.

– Я ж яго амаль не ведала, можа, нават ні разочку на вуліцы не павіталіся, не тое што гулялі, – і зараз расказвала са шчаслівай усмешкай жанчына. – Ён мне спадабаўся, і я дала згоду. Хоць было ўсяго 15 гадочкаў, але ж ужо працавала. Вяселле? Якое там вяселле! Запісаліся ў сельсавеце, ды пасядзелі крыху блізкія за сталом. Аднак памятаю, колькі хвалявання выклікала тое, што ж апрануць пад вянец. Пашылі нейкую шырокую спаднічку з чырвонага паркалю, стужкамі рознакаляровымі яе аздобілі. А ў суседкі-шпікулянткі выпрасілі на кофтачку жоўценькага атласу. Атрымаўся нішто сабе ўбор. Аднак абуцца так нічога і не знайшлі, давялося абысціся мужчынскімі грубымі чаравікамі. 59 гадоў з Фёдарам Васільевічам у пары пражылі. Хоць бы разочак калі пасварыліся. Мой Федзя такім людскім чалавекам быў, шафёрам працаваў, вельмі старанны, майстар добры. Спачатку жылі ў зямлянцы. Праз колькі год невялічкую хацінку ўзвялі, ужо пазней пабудавалі гэты дом. У ім выгадавалі сына і дачку, прыязджаюць сюды чацвёра ўнукаў, сем праўнукаў. Апошнія чатыры гады сустракаю іх адна, не стала майго чалавека. Як шкада, як шкада…

Ізноў вочы маёй суразмоўцы засцілае туман. Маўляў, калі гады праляцелі? Здаецца, і не паспела насалодзіцца жыццём. Толькі ўсё наладзілася – і дзеці, і дом, і ўнукі… Каб мець гэта, трэба было працаваць ды працаваць. Ніхто старонні капейкі ніколі не даў, сваімі рукамі дабрабыт сям’і здабывалі. Лідзія Дзмітрыеўна Высоцкая чвэрць веку адпрацавала даяркай у Морачы. З першага дня і да пачатку сямідзясятых гадоў даіла ўручную. Пры норме 16 кароў брала сабе 18 – каб больш зарабіць, дзяцей жа падымаць трэба, вучыць, усталёўваць… Заўсёды знаходзілася ў ліку перадавікоў гаспадаркі, бо працавала шчыра, з поўнай аддачай, ніколі не сказала загадчыку фермы ці старшыні “не магу”, “не буду”. За гэта яе і паважалі. У 31 год Лідзію Высоцкую ўзнагародзілі медалём “За працоўную доблесць”. Праз год, у 1971-ым, на яе грудзях заззяў ордэн “Знак Пашаны”, у 1976-ым яна была ўдастоена ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У №130 ад 28 кастрычніка 1976 года “ДНП” пісала: “Жывёлаводы калгаса “Прагрэс” на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў за дзевяць месяцаў атрымалі па 480,6 ц малака, прыбаўка ў параўнанні з такім перыядам мінулага года склала 43,7 ц, а надой на карову павялічыўся на 242 кг. Штодзённа калгас на масласырзавод адпраўляе звыш 3 тон прадукцыі.

– Цяпер у суткі ад каровы атрымліваем 6 кілаграмаў малака, – гаворыць старшыня калгаса тав. Пшапюрка. – А такія даяркі як Алена Самахвал, Лідзія Высоцкая, Ганна Грамыка паспяхова выканалі свае сацыялістычныя абавязацельствы. Кожная з іх за дзевяць месяцаў надаіла 1 270 – 1 280 цэнтнераў малака. Гаспадарка датэрмінова выканала гадавы план продажу малака дзяржаве”.

У тым жа нумары змешчаны фотаздымак самой Л.Д.Высоцкай з подпісам: “Даярка калгаса “Прагрэс” Лідзія Дзмітрыеўна Высоцкая па прыкладу перадавых майстроў машыннага даення кароў рэспублікі ўзяла высокія абавязацельствы на першы год дзясятай пяцігодкі. Яна дала слова ад кожнай каровы (за ёй замацавана іх 49) надаіць па 2 509 кілаграмаў малака, а валавы надой яго давесці да 110,4 тоны. Дадзенае слова стрымала з гонарам. За 9 месяцаў надаіла ад кожнай каровы па 2 570 кг, валавы надой склаў 127 тон”.

У 50 гадоў Лідзія Дзмітрыеўна выйшла на пенсію… па стану здароўя. Чвэрць стагоддзя цяжкай працы пакінулі нядобры след: інваліднасць, некалькі аперацый, пакручаныя пальцы спрацаваных рук… Сталая жанчына нямала перанесла гора, жыве цяпер на невялікую пенсію. Тым не менш кажа:

– І зараз пайшла б на ферму, каб здароўе было. Цяпер жа даіць кароў – адно задавальненне. Ні поўных вёдраў цягаць не трэба, ні апаратаў, не кажу ўжо аб складанасцях ручнога даення. Працаваць можна, і жыць добра можна. Адно пры гэтым абавязкова: любіць сваю справу і сваю сям’ю, родныя мясціны, ды і проста само жыццё.

Прафесія - сэрца

Ніколі ў яе не лячылася. Ці то на радасць, ці то на жаль. Проста так выйшла: у той час маё сэрца было, так бы мовіць, “так сабе – нічога сабе”. Але веру кожнаму слову, пра яе сказанаму. Бо быў такі кароткі перыяд у маім жыцці – 1 год працы ў Янавіцкай школе, дзе ў той час яны абое навучаліся: і Марыя, і Іосіф. Я не была яе настаўніцай, але ж  бачыла яе і запомніла: разумную, сціплую, старанную медалістку, удумлівую, дасведчаную ва ўсім, неабыякавую да жыцця старшакласніцу, высокага росту дзяўчыну са светлымі спакойнымі вачыма. Такою яна ў маёй памяці была, такою ж і засталася. Значыцца, такою павінна была стацца і ў любой прафесіі.

Пацыенты ад яе проста млелі. Вось думкі адной з іх:

– Добрая, мяккая, шчырая, цёплая… Ну, проста – як родная. Свая. Дамашняя. І – справядлівая. Прынцыповая, мэтанакіраваная. Памяркоўная. І вельмі, вельмі разумны доктар. Яшчэ тады, як мяне прымала – без аналізаў, без даследванняў, без ніякіх фокусаў, нават без ЭКГ, толькі пры звычайным праслухванні адразу сказала: “Падобнае нешта… на эндакардыт”.  І гэта ўсё пацвердзілі потым усе даследванні.

Ну, што сказаць? Дыягност!

Высокая. Стройная. З прамой спінкай. Прыгожая стыльная стрыжачка-шатэн. Увабрала ў сябе лепшыя рысы ад абодвух бацькоў – як у плане знешнасці, так і ў плане паводзін і зносін.

Ніколі яна не была ганарліўкай. Хаця быць ёю мела ўсе падставы: бацька – ого! – сам Плаўскі – Зорка не толькі для Беларусі, але і для ўсяго Саюза; муж Пётр Фёдаравіч Талайка  – на працягу многіх гадоў галоўны ўрач Клецкай цэнтральнай раённай бальніцы, гінеколаг – залатыя рукі.

Я не ведаю, якія ёсць у яе ўзнагароды. Ды мне здаецца, што зусім не гэта важнае. Бо галоўная ўзнагарода для ўрача – удзячнае слова ад пацыента. І таму нават сёння, праз шмат гадоў, калі нехта кідаецца да яе на вуліцы: “Марыя Іосіфаўна!” – і гатовы цалаваць ёй рукі (а яна ж і не пазнае ў твар, бо колькі людзей прайшло праз яе душу!) – то гэта найвышэйшы акт падзякі і пашаны, абсалютна аб’ектыўны і заслужаны.

Заўсёды стрыманая, лагічная, нешматслоўная – і дома, і на рабоце, і проста ў зносінах з людзьмі. Прафесійная, кампетэнтная. Бездакорны, асляпляльнай белізны халат, мяккія рукі, уважлівыя вочы, чуласць, сардэчнасць.

Ну, што ж, такая прафесія: сэрца.

От одного хорошего человека весь мир становится лучше

Что это за жизнь такая, когда человеку с человеком некогда поговорить? Эти слова я услышала от знакомой, с которой мы встретились на улице, вспоминая тех людей, те годы, когда вместе работали, общались, встречались почаще. До чего же верно! Всегда торопимся, будто боимся не успеть, бежим, несемся. Куда? К финишу-кто быстрее?

Безусловно, наше поколение много приобрело, но многое и потеряло. Среди таких потерь самое ценное - роскошь человеческого общения, которая всегда позволяла заполнить душевную пустоту, почувствовать себя нужным, уверенным, получить какой-то совет или услышать просто одобрение от человека, которому ты доверяешь, который мудрее и опытнее тебя. Таких людей немало было на моем жизненном пути, но об одной удивительной женщине, которая живет в нашем городе, мне хочется рассказать. Это Галина Павловна Сазанович (Апанасевич). Родилась 10 апреля 1942 года в деревне Бабаевичи. В далеком 1958 году началась ее трудовая биография в качестве рабочей на консервном заводе, который тогда еще находился в деревне Красная Звезда. Скромная, очень трудолюбивая, она успевала везде. Не даром ее родные говорили о том, что больше всего в школе она любила заниматься спортом. Её упорству и выносливости удивлялись многие, даже рекомендовали связать свою жизнь со спортом. Но она выбрала другой путь, о чем не жалеет.

Закончив Молодечненский политехникум, стала работать химиком на заводе. А в 1964 году появилась запись в трудовой книжке - химик-аналитик. Для неё это не просто должность, а любимая и интересная работа, которой она отдала 44 года. Молодые коллеги, да и люди с опытом работы, отзывались о ней, как о человеке, с которым легко и приятно общаться, этот тот человек, который найдет для каждого добрые и нужные слова, спросит о твоих близких, знакомых, успокоит, даст мудрый совет, подбодрит, подскажет, поможет, и не только на словах. Как приятно было заходить в лабораторию, видеть её добрые глаза, ласковую улыбку. Элегантная, подтянутая, с красивой прической - пример для подражания. Как у Чехова: "В человеке должно быть все прекрасно: и лицо, и одежда, и душа, и мысли". Это про неё! Она всегда поддерживала все новое, передовое, быстро адаптировалась в изменяющихся современных требованиях к производству.

Светлый человек с открытой душой, её трудно представить хмурой, она всегда улыбается и этим создает хорошее настроение тем, с кем общается. Такое же настроение дарят вышитые её руками картины, посаженные ею цветы, которые украшают её светлый и уютный дом.

44 года на одном предприятии! Здесь она заслужила Грамоты, Благодарности, многократно получала денежные вознаграждения, была занесена на Доску почета, а в 1972 году была награждена медалью "За доблестный труд". Но самая главная её заслуга - огромное уважение коллег, родных, близких. Любимая семья может гордиться такой мамой, женой, сестрой, тещей, бабушкой, прабабушкой. Две замечательные дочери, которые получили высшее образование, четверо внуков, правнучка - вот её богатство.

От одного хорошего человека весь мир делается лучше. Все было у неё в жизни, но самое главное в ней было и остается умение мужественно преодолевать житейские трудности, не злословить, всегда оставаться человеком и оставить о себе добрую память, биографию, которой бы гордились дети, внуки, правнуки.

Здоровья, счастья, благополучия, приятных мгновений Вам, уважаемая Галина Павловна! Пусть Ваше доброе сердце не знает боли и разочарований.

 

Прочитано 237 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне