Юбілейны медаль - у дзень нараджэння

Да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай працы Пётра Васільевіча Вараб”я з вёскі Калодзежы ў гэты дзень завіталі старшыня раённага савета ветэранаў Іван Ладуцька і былы прафсаюзны лідэр Чэрвенскага леспрамгаса Людміла Суворава

Для гэтага былі дзве нагоды: уручыць ветэрану юбілейны медаль “100 гадоў Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай ССР” ад ЦК Камуністычнай партыі Беларусі і павіншаваць яго з днём нараджэння. З удзячнасцю выслухаўшы самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні, ветэран з задавальненнем падзяліўся ўспамінамі пра сваё нялёгкае і доўгае жыццё. Балазе, добрая  памяць не змяняе яму і ў 96 гадоў.  

Ён прыгадаў свой вялікі жыццёвы шлях, ваеннае ліхалецце,  працоўную дзейнасць  даўжынёй у 30 гадоў у Чэрвеньскім леспрамгасе -- ад рабочага да брыгадзіра малакомплекснай брыгады, якая пад яго кіраўніцтвам стала пастаянна дабівацца высокіх паказчыкаў.  За значныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў семігадовага плана развіцця дзяржавы, Прэзідыумам Вярхоўнага  Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. А Людміла Іосіфаўна, якая ў тыя гады працавала разам з ветэранам у леспрамгасе, адзначыла, што пасля  таго, як  Петр  Васільевіч атрымаў ганаровае званне, у калектыве пачалі штогод арганізоўваць спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу, а  пераможцаў узнагароджвалі пераходным кубкам імя Героя сацыялістычнай працы Пятра Вараб”я і прозвішчы заносілі ў кнігу Гонару прадпрыемства.

Ганарыцца ветэран і іншымі высокімі ўзнагародамі. Ратны і працоўны шлях Пятра Васільевіча адзначаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі “Золотая звезда”, “За боевые заслуги”, “За отвагу”, “За Победу  над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 г.г.”, “Партизану Великой Отечественной войны” 1 ступені, 15 юбілейнымі медалямі.

Прочитано 297 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/39079-yubileyny-medal-u-dzen-naradzhennya#sigProGalleriaa2fe9f1649

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан