Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС стала падставай для шматгадовага сяброўства паміж дабрачынцамі з Германіі і нашым раёнам. За гэтыя гады ў многіх сем’ях і ўстановах адукацыі, іншых установах стаў сваім чалавекам Герхард Крамер. Ён асабіста і яго дабравольныя памочнікі з Германіі ніколі не прыязджаюць з пустымі рукамі.

Вось і ў пачатку года для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў дашкольнай адукацыі Г. Крамер перадаў больш за 5000 рублёў. Дзякуючы гэтай падтрымцы, у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” з’явілася сучасная інтэрактыўная дошка, у яслях-садзе № 2 “Вясёлка” райцэнтра і “Сонейка” Ракава – мультымедыйныя ўстаноўкі. На выдзеленыя сродкі ў яслях-садзе № 3 “Пралеска” набылі абсталяванне для гульняў, а ў “Вясёлым вулеі” (яслі-сад № 6) з’явіўся новы набор дзіцячай мяккай мэблі.

У сакавіку ў раёне зарэгістраваны дзве новыя аграсядзібы.

Адна з іх з’явілася ў вёсцы Міхалова Ракаўскага сельсавета. Гаспадар аграсядзібы “Зялёны дуб” – Павел Пятровіч Журко. Аксана Аляксандраўна Старавойтава дала сваёй сядзібе ў вёсцы Петрусоўшчына Івянецкага сельсавета назву “Стары Войт”, якую падказала яе прозвішча. Час пакажа, наколькі прыцягальнымі для пастаяльцаў стануць новыя аграсядзібы, чым яны змогуць прывабіць наведвальнікаў.

Швачкі Дома быту ў Валожыне ў сакавіцкія дні працавалі над новым заказам, які паступіў ад прыватнай мінскай фірмы.

Дызайн летняга спецадзення – камбінезонаў і куртак – распрацавала закройшчыца Дома быту І. М. Таўгень. Пакуль што ў рабоце 17 касцюмаў.

Швачкі Дома быту ў Валожыне ў сакавіцкія дні працавалі над новым заказам, які паступіў ад прыватнай мінскай фірмы.

Дызайн летняга спецадзення – камбінезонаў і куртак – распрацавала закройшчыца Дома быту І. М. Таўгень. Пакуль што ў рабоце 17 касцюмаў.

Сальфеджыа – не самы любімы прадмет у выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў. Зрабіць яго больш прыцягальным для вучняў вырашылі настаўнікі харавога аддзялення Ракаўскай школы мастацтваў і падрыхтавалі квэст для вучняў першых класаў пад назвай “Загадкі Краіны Сальфеджыа”.

30 першакласнікаў былі падзелены на тры каманды, а ў кожным кабінеце іх чакалі новыя заданні, якія патрэбна было выканаць правільна і хутка. Перамагла каманда пад кіраўніцтвам капітана Цімафея Жарнасека. Аднак прызы і памятныя ўзнагароды чакалі не толькі членаў гэтай каманды. Было шумна, весела, але і надзвычай цікава. А самі вучні ўзбагаціліся новымі ведамі.

Работнікі ДЮСШ вельмі заклапочаны, каб новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс наведвалі як мага больш людзей. Таму гатовы пашыраць віды паслуг, каб далучаць насельніцтва да актыўнага адпачынку. Праз сацыяльныя сеткі вырашылі правесці апытанне, якія віды паслуг маглі б зацікавіць жыхароў раёна. Прапаноўваюць адкрыць цір, арганізаваць навучанне бадмінтону і вялікаму тэнісу.

Дарэчы, у райцэнтры ёсць ціры ў СШ № 2 і гімназіі. Першы ў дадзены момант закрыты на рэканструкцыю. Ды і ва ўстановы адукацыі, каб проста пастраляць у выхадныя дні, доступ абмежаваны. Таму жыхары выказаліся за адкрыццё ціра, ў першыя дні апытання прагаласавалі больш за 400 чалавек. Некаторыя прапаноўваюць адкрыць боўлінг, снайпінг. Зацікавіў многіх і вялікі тэніс. На мой погляд, цір – самая даступная забава, якая можа стаць сямейнай. Цір можна наведваць усёй сям’ёй. Боўлінг – даволі дарагая, не гаворачы, пра вялікі тэніс. Жаданне ў людзей можа быць, а вось ці дазволяць фінансавыя магчымасці часта наведваць боўлінг, займацца ў секцыі вялікім тэнісам, гэта вялікае пытанне.

Прочитано 232 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан