Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

На першым канале Беларускага тэлебачання набывае папулярнасць параўнальна новая перадача “Маршрут построен”, якая выходзіць у эфір па суботах. Кожны выпуск – падарожжа ў новы рэгіён нашай краіны, расказ пра яго архітэктурныя помнікі, цікавых людзей і прывабнасць для падарожнікаў: падказка, на чым менавіта засяродзіць увагу.

На мінулым тыдні на працягу двух дзён тэлежурналісты працавалі ў Валожыне і яго наваколлях. Шмат увагі яны надалі валожынскім храмам, здымалі і птушку раёна – зімародка – на сучасных гарадскіх будынках, пабывалі на геабазе БДУ, аграсядзібе “За масточкам”, на экалагічнай сцяжыне ў Налібоцкай пушчы, наведаліся ў аграгарадок Вішнева, дзе таксама дастаткова прыцягальных для падарожнікаў месцаў, здымалі і іншыя сюжэты. Перадача пра Валожын запланавана на май. Цяпер застаецца сачыць за анонсамі, бо паглядзець будзе цікава не толькі тым, хто збіраецца падарожнічаць па выхадных, але і тым, хто тут жыве, нашым землякам, што з’ехалі з Валожыншчыны.

У аддзяленнях паштовай сувязі з’явілася ў продажы сувенірная прадукцыя з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў.

У гарадскіх аддзяленнях сувязі, у Івянцы можна набыць падушачкі, рукзакі двух відаў, кашалькі з выявай талісмана гульняў – Лёсіка, а таксама самога Лёсіка ў выглядзе дзіцячай цацкі. Па жаданні кліентаў сувеніры можна заказаць праз паштовы Інтэрнэт-магазін у кожнае аддзяленне сувязі.

На абласны конкурс “Арт-вакацыі” Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй прадставіў калекцыю “Беларускія матывы”. Касцюмы былі пашыты навучэнцамі груп 29-32 і 29-33 пад кіраўніцтвам майстроў вытворчага навучання А. Ю. Карповіч і В. В. Жылевіч да спектакля “Мікітаў лапаць”.

У намінацыі “Тэатр моды” калекцыя заняла трэцяе месца. А выхаванцы мелі магчымасць прадэманстраваць яе падчас выніковага гала-канцэрта, які прайшоў у Слуцку. Таксама другое месца ў танцавальнай намінацыі са сваім сучасным тэхнатанцам заняў трэцякурснік Руслан Сарока.

Па-ранейшаму для турыстаў, якія трапляюць у Івянец, прыцягальным застаецца музей традыцыйнай культуры. За першы квартал года яго наведалі 3787 чалавек, сярод якіх было 2199 школьнікаў. За тры месяцы праведзены 114 экскурсій, 12 лекцый, 17 розных мерапрыемстваў, 6 выстаў. Пазабюджэтныя паступленні склалі 2120 рублёў.

Невялікі калектыў музея творча падыходзіць да народных свят і гулянняў, аднаўляе забытыя традыцыі. Добры тандэм атрымаўся з фондам “Краіна замкаў” падчас правядзення калядных свят і народнай гульні “Ката пячы”. Наведвальнікі, што станавіліся адначасова ўдзельнікамі гульні, былі проста ў захапленні ад атрыманых ведаў і эмоцый. “Ката пяклі” 23 групы турыстаў. Таксама за квартал у фонды музея паступілі 93 экспанаты. Гэта пераважна дакументы па стварэнні музея Ф. Э. Дзяржынскага, дакументы з асабістага архіва былога старшыні Івянецкага сельвыканкама Ф. К. Паплаўскага, дамавая кніга 1944 года.

10 красавіка на базе Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў VII адкрыты Рэгіянальны фестываль “Вакальная капель”. Не ў першы раз у ім прымалі ўдзел выхаванцы Ракаўскай ДШМ.

У намінацыі “Акадэмічныя сольныя спевы” першага месца ўдастоена вучаніца Марыя Бакушава, якую да конкурсу рыхтавала выкладчыца Н. М. Гурына. Марыя выконвала песню “Чарапашка Нюша”, якую спецыяльна для яе напісала канцэртмайстар школы А. М. Русецкая.

У рамках спартакіяды школьнікаў на стадыёне Сельгастэхнікі прайшлі спаборніцтвы па футболе сярод дзяўчат 2004 года нараджэння і маладзейшых.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 школьных каманд: гімназіі № 1 г. Валожына, Івянецкай СШ, Багданаўскага, Вішнеўскага, Гародзькаўскага, Пяршайскага вучэбна-педагагічных комплексаў. Каманды-ўдзельніцы былі падзелены на дзве падгрупы. Першынствавалі ў спаборніцтвах футбалісткі з Пяршаяў, на другім і трэцім месцах – іх равесніцы з Багданаўскага комплексу і гімназісткі.

У галерэі мастака У. Сайко, што размешчана на другім паверсе раённай бібліятэкі, у гэтыя дні працуе выстава работ выхаванцаў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Івянецкай ДМШ імя К. Паплаўскага.

На выставе прадстаўлены работы з баціка, саломкі, гліны і выцінанка. Хацелася, каб на ёй абавязкова пабывалі гарадскія школьнікі і дарослыя чытачы бібліятэкі.

Прочитано 270 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…У Минской области крепкие связи с Российской Федерацией, но потенциал намного выше…»

17.07.2019
Санкт-Петербург, VI Форум регионов Беларуси и России