Алея “Сямейных дрэў” з’явілася ў Беразіно

Як кажуць у народзе, кожны мужчына павінен пабудаваць дом, вырасціць сына і пасадзіць дрэва. З апошнім цудоўна справіліся 14 сем’яў Бярэзінскага раёна. Менавіта яны на мінулым тыдні пасадзілі алею “сямейных дрэў” па вуліцы Хонінава горада.

- Прыемна, што ў Год малой Радзімы, мы заклалі на Бярэзіншчыне гэтую алею, - зазначыла, адкрываючы мерапрыемства, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Міхайлаўна Лучанок. - Пасадка сямейнага дрэва – старажытная традыцыя. Мы пасадзім ліпы - дрэвы непатрабавальныя, якія жывуць каля 200 гадоў. Жадаем кожнай сям'і, каб яна была падобная моцнаму дрэве, якой не былі б страшныя розныя непагадзі.

Павіншаваў з Велікоднымі святамі, з пасадкай сваіх дрэў, благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі, протаіерэй Ілья Ганчарук:

- Кожная справа, зробленая разам, аб’ядноўвае сям’ю. Дай Бог, каб вашы сем’і працвіталі, памнажаліся, мацнелі! Моцнага ўсім здароўя.

А далей пад акампанемент бярэзінскага музыкі Міхаіла Аляксандравіча Папругі пасадзілі алею “сямейных дрэў”. Усе разам, дружна, весела, дапамагаючы адзін аднаму, завіхаліся каля сваіх дрэўцаў Аляксандр і Вікторыя Чулочнікавы, Аляксей і Марына Ліванскія, Аляксандр і Анжаліка Саўкіны, Аляксандр і Марына Сасункевічы, Валерыя Карэцкая і Дзмітрый Дзярновіч, Павел і Кацярына Акуліч, Антон і Наталля Краткоўкія, Алена і Валерый Піскун. Далучыіся да мерапрыемства і шматдзетныя сем’і – Андрэй і Марыя Бурымскія, Ілля і Вера Ганчарук, Максім і Алена Касоўскія, Дзмітрый і Наталля Тхаровы, Сяргей і Наталля Піскун, Марына і Дзмітрый Дземідовіч.

- Мы з радасцю пасадзілі сваё дрэўца, - зазначаюць члены сям’і Касоўскіх. – Галоўнае, што ўсе разам. Цудоўна, што і ў нашым горадзе з’явілася алея “Сямейных дрэў”.

Т.М. Лучанок падзякавала ўсім сем’ям за тое, што знайшлі час і далучыліся да свята. А таксама ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, які прадаставіў пасадачны матэрыял, Бярэзінскай ЖКГ – за падрыхтоўку і добраўпарадкаванне тэрыторыі пад алею, РК “БРСМ” і раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”.

Дрэўцы пасаджаны – алея закладзена. І, вядома ж, у канцы свята – фота на памяць каля сваіх дрэў. Спадзяёмся, што ў хуткім часе алея «разрасцецца».

Прочитано 339 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан