Актывiсты БТЧК дапамагаюць насельніцтву

На прынцыпах гуманнасці і непрадузятасці, нейтральнасці і незалежнасці, добраахвотнасці, адзінства і ўніверсальнасці будуе сваю работу Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Яскравы прыклад сапраўднага служэння людзям – Уздзенская раённая арганізацыя БТЧК, якая аб’ядноўвае людзей, якія з’яўляюцца сапраўднымі падзвіжнікамі Чырвонага Крыжа і здольныя на міласэрнасць і спагадлівасць. Сярод іх – работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, педагогі гарадскіх і сельскіх школ.

Старшыня раённай арганізацыі БТЧК Аляксандр Андросік упэўнены, што поспех дзейнасці арганізацыі БТЧК шмат у чым залежыць ад саміх людзей, “душы і сэрцы якіх адкрыты да добрых спраў”.  Важным паказчыкам, які наглядна характарызуе дзейнасць арганізацыі, з’яўляецца актыўнае прыцягненне валанцёраў у актыўнае вырашэнне сацыяльных праблем, да аказання дапамогі слабым слаям насельніцтва, да ўдзелу ў рэалізацыі прафілактычных праграм.

Увогуле, усе добрыя справы валанцёраў цяжка падлічыць… Яны заўсёды адклікаюцца на прапановы наведаць тых, хто прайшоў дарогамі вайны, быў удзельнікам працоўнага фронту, падтрымаць словам і парадаваць невялікім канцэртам, асабліва напярэдадні такіх свят, як Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці. На іх рахунку таксама наведванне бальніцы сястрынскага догляду. Шматлікія дабрачынныя медыка-асветніцкія акцыі сталі візітнай карткай раённай арганізацыі БТЧК – “Клопат”, “Працягні руку дапамогі”, “Візіт даверу” і г. д.

Асабліва цесныя стасункі раённая арганізацыя БТЧК падтрымлівае з аддзяленнем дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту, створанага па ініцыятыве ТЦСАН. Вынікамі гэтага супрацоўніцтва сталі многія праекты, якія паспяхова рэалізуюцца і цяпер. Удалы парыклад – праекты,  накіраваныя на работу з пажылымі грамадзянамі па лініі здаровага ладу жыцця. Сярод іх – праект “Здаровае старэнне ў сямі таварыствах Беларусі”, вынікам якогда стала міні-ініцыятыва “Тэрыторыя здароўя”.

Літаральна месяц таму пачалася рэалізацыя новага праекта“Кансалідацыя вопыту і развіцця праграмы БТЧК па здаровым і актыўным старэнні і аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі на даму”, у якім задзейнічаны чатыры раёны – Уздзенскі, Вілейскі, Мінскі і г. Жодзіна. Гэты праект накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да валанцёрскага руху. У арганізацыі плануюць папоўніць валанцёрскую сям’ю новымі асобамі з ліку пажылых грамадзян, гатовых падтрымаць такіх, як яны, тым больш, што ў іх знойдзецца шмат агульных тэм, якія захочацца абмеркаваць. Бо што сёння патрэбна сталаму чалавеку – вядома ж, увага, клопат і звычайныя чалавечыя зносіны, каб было з кім пагаварыць.

Прочитано 98 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан