Абласны конкурс “Фарбы роднай зямлі” сабраў у Чэрвеньскім раёне юных мастакоў

Абласны конкурс-пленэр “Фарбы роднай зямлі” у дваццаты раз сабраў у Чэрвеньскім раёне юных мастакоў сталічнага рэгіёну. Яго ўдзельнікамі сталі 34 навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Міншчыны.

Конкурс-пленэр сёлета прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі і традыцыйна праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі юных талентаў, развіцця творчых здольнасцей моладзі, дачынення юных мастакоў да культурнай спадчыны роднага краю.

Праграма мерапрыемства разлічана на чатыры дні.

У першы дзень пленэра, 3 чэрвеня, юныя мастакі наведалі музей Станіслава Манюшкі ў Смілавічах, дзе пазнаёміліся з багатай спадчынай вядомага беларуса родам з чэрвеньскай зямлі. Пастаянная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара, месціцца ў двух залах і распавядае пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, праведзеныя ў вёсцы Убель, пра вучобу ў Берліне і далейшую працу ў Вільні і Варшаве. Тут можна пабачыць ноты і запісы твораў Станіслава Манюшкі на шматлікіх пласцінках і касетах, фотаздымкі оперных пастановак, сцэнічныя касцюмы Варшаўскага опернага тэатра.

Акрамя Смілавіцкіх пейзажаў, юныя мастакі занатуюць на палатне прыродную прыгажосць яшчэ дзвюх мясцін: 4-5 чэрвеня яны будуць працаваць на адкрытым паветры ў аграгарадку Раванічы і на малой радзіме кампазітара.

Закрыццё конкурсу-пленэра і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 6 чэрвеня, а 11 гадзіне, ва ўстанове культуры «Чэрвенскі раённы цэнтр культуры і дасуга».

Журы – вызначыць пераможцаў у дзвюх узроставых групах: малодшай (11-13 гадоў) і старэйшай (14-16 гадоў).

Прочитано 180 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан