Нясвіжскі раён прымае абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва»

Апрацоўка драўніны – адно з самых старажытных рамёстваў. Беларускія разьбяры здаўна славіліся далёка за межамі краіны. Сёння мастацтва драўлянай манументальнай скульптуры атрымала новае развіццё. Гэтаму садзейнічае абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва», які праводзіцца штогод з 2002 года і вандруе па Мінскай вобласці. За 16 гадоў правядзення пленэр адбыўся ў Смалявіцкім, Крупскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Барысаўскім, Маладзечанскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Мінскім, Мядзельскім, Клецкім і Любанскім раёнах.

У 2019 годзе абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва» прымае Нясвіжскі раён. (5-12 чэрвеня 2019 г. Нясвіжскі раён, аг. Зазер’е)

Усяго ў пленэры ўдзельнічаюць 12 майстроў з Мінска, Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Кожны майстар на працягу васьмі дзён вырабляе сваю драўляную скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны.

Арганізатарамі свята-конкурсу з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама. Тэматыка сёлетняга пленэра – «Легенды і міфы Нясвіжскага краю».

Пасля заканчэння пленэра творы рэзчыкаў упрыгожаць тэрыторыю горада Нясвіж.

Закрыццё і ўзнагароджванне ўдзельнікаў пленэру адбудзецца 12 чэрвеня а 14 гадзіне на Наберэжнай Бернардзінскага пруда.

Прочитано 329 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Как известно, в этот период в поле комбайнеры от рассвета и до заката…»

11.08.2019
Клецкий район, поздравление комбайнёров-трёхтысячников