“Не – вайне, зберажом мір!”

19-га чэрвеня у 15.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Я.Купалы, 21, Камінная зала Палаца культуры Ветэранаў пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” збяруцца ў Рэспубліканскім Палацы культуры Ветэранаў па двух важкіх прычынах.

Першая з іх – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурна-песеннага конкурса, прысвечанага 75-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; другая – далучэнне да Сусветнага фестывалю паэзіі “Не – вайне, зберажом мір!”. Так, менавіта ў гэтыя дні ў 17-ці краінах свету праходзяць паэтычныя чытанні ў тэму захаванню міру ва ўсім свеце. Форум, галоўная мэта якога – захаванне міру ва ўсім свеце праз прыгожае паэтычнае слова, –збірае каля паўтысячы паэтаў планеты. Аб’яднаныя мэтай гуманізму, на розных літаратурных пляцоўках паэты з Італіі, Бангладэш, Сербіі, Румыніі, Пуэрта-Рыка, Камеруна, Індыі, Турцыі, Іспаніі, Мексікі, Філіпінаў, Нідэрландаў, Грэцыі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Казахстана чытаюць свае тэматычныя творы. Надзвычай важна, што ад Беларусі да сусветнай паэтычнай акцыі далучыліся пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У Каміннай зале Палаца культуры Ветэранаў прагучыць шмат вершаў і песень як на тэму вайны, так і за мір, бо сёння кожны ўсведамляе, што, каб зберагчы мір, нельга забывацца на тое, якія жахі нясе вайна.

Прочитано 920 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне