У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.

Удзельнічаць у паўфінале прыехалі ў Мінск пераможцы ў чатырох узроставых катэгорыях з усіх абласцей Беларусі. Таленавітыя і артыстычныя дзеці чыталі свае любімыя творы на беларускай мове – гэта было сапраўднае свята паэзіі!

Мінскую вобласць на мерапрыемстве прадстаўлялі:

Рабіцкі Станіслаў, навучэнец ДУА “Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя Кандрата Крапівы”, які выступаў з вершам Алеся Дудара “Я малады”;

Карага Раман, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, – з чытаннем твора Уладзіміра Карызны “Дзіўныя чаравікі”;

Маісеенка Глеб, навучэнец ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна, які выступаў з казкай Васіля Віткі “Доктар Нос”;

Астапеня Анастасія, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Салігорска”, – з вершам Янкі Сіпакова “Сяўба”.

 “Сяджу, слухаю і перажываю разам з дзецьмі творы, якія яны чытаюць. Дзеці пранікнёна чытаюць творы класікаў, пачынальнікаў. Хто сказаў, што нашы дзеці не чытаюць?” – гэтыя словы члена журы конкурсу, пісьменніка, рэдактара часопіса “Вясёлка”, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага адлюстроўвалі эмоцыі і думкі ўсіх прысутных.

У фінале конкурсу, які адбудзецца 31 жніўня 2019 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, Мінскую вобласць будзе прадстаўляць Маісеенка Глеб, навучэнец ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна.

Прочитано 92 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…У Минской области крепкие связи с Российской Федерацией, но потенциал намного выше…»

17.07.2019
Санкт-Петербург, VI Форум регионов Беларуси и России