Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручылі юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручаюць юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і падарункі. З гэтай нагоды 27 чэрвеня ў галерэі мастацтваў адбылася ўрачыстасць, падчас якой ушанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Ціханавіча Дзюбу, Анатолія Паўлавіча Кобеля, Івана Нікіфаравіча Крывашэя, Паўла Васільевіча Астравушку, Валянціну Піліпаўну Селіванаву, Івана Савельевіча Салаўянава.

Віншавалі ветэранаў з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Рэспубліканскага савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр Іван Аркадзьевіч Гардзейчык, старшыня Мінскага  абласнога савета ветэранаў Казімір Браніслававіч Чарапкоўскі, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў падпалкоўнік Ігар Вітальевіч Галь, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Валянціна Сцяпанаўна Відлога. Шчырыя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас ганаровых гасцей.

Таксама падчас мерапрыемства Іван Аркадзьевіч Гардзейчык уручыў нагрудныя знакі «За актыўны пошук» індывідуальнаму прадпрымальніку Уладзіміру Уладзіміравічу Бойку, Віталію Генадзьевічу Іванову. 

За значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрымку ветэранскага руху, павышэнне ролі і значнасці дзяржавы на міжнароднай арэне і ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Уладзіміру Уладзіміравічу Бойку ўручылі Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» адзначаны падпалкоўнік Юрый Мікалаевіч Ілюкевіч.

Прочитано 360 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне