Свята вёскі адзначылі ў Вязынцы

У мінулую суботу у маляўнічым вязынскім парку на пляцоўцы перад Домам культуры было шматлюдна і страката ад яркіх убранняў самадзейных артыстаў, спевакоў і музыкаў.

Вязынцы ладзілі свята вёскі. “Вязынь – гэта годны  аграгарадок нашага раёна,  славутым і квітнеючым робяць яго людзі, якія тут жывуць,”- адзначыў у сваім выступленні старшыня Вязынскага сельвыканкаму Ігар Міхайлавіч Судніковіч, сябра раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Старшыня павіншаваў са святам жыхароў і гасцей аграгарадка, падзякаваў за дапамогу у арганізацыі свята і ўзнагародзіў самых актыўных і крэатыўных. Былі выбраны намінацыі “Лепшы садавод-агароднік”, “Майстар на ўсе рукі”, “Дапамога аднавяскоўцам – годная справа“, “Лепшая гаспадарка”, “Захавальнік сямейных традыцый”, “Лепшае падвор’е”. У сваю чаргу Ігар Міхайлавіч атрымаў падарунак ад старшыні раённай арганізацыі Сяргея Паўлоўскага за неабыякавасць да праблем жыхароў Вязыні і дапамогу ў іх вырашэнні.

На свяце было многа гасцей і тых, хто звязаны з Вязынню радаводам. Першы намеснік старшыні Вілейскага райвыканкаму Анатоль Мікалаевіч Завацкі, дэпутат раённага савета дэпутатаў Рыгор Рыгоравіч Кулеш, уладальнік аграсядзібы Іосіф Міхайлавіч Мончык. У іх выступленнях гучалі гонар за свой край, працавітых людзей, якія ў год малой радзімы робяць яе прыгажэйшай і камфортнай для жыцця.

Свята цягнулася да самых прыцемкаў, разносячы па наваколлі пахі вячэры, што гатавалася тут жа. А як зашарэла, упала раса на травы, водбліскі фаер-шоу весела зайгралі на векавых елках і раскідзістых ліпах.

Прочитано 1103 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/41926-svyata-vyoski-adznachyli-%D1%9E-vyazyntsy#sigProGalleriab2c2dc73b8

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан