Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Новы кіраўнік узначаліў ДУА “Яслі-сад № 6 “Вясёлы вулей” у райцэнтры. З 27 чэрвеня загадчыкам установы прызначана Юлія Матус.

Юлія Вікенцьеўна мае вышэйшую адукацыю: скончыла Педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Некалькі гадоў працавала настаўніцай фізікі і матэматыкі Сакаўшчынскай сярэдняй школы, потым у дашкольнай установе Мінска. З 2016 года і да прызначэння на гэту пасаду працавала выхавальнікам у дадзеным яслях-садзе, так што ў калектыве яна не навічок.

У Ракаўскім сельвыканкаме даволі часта практыкуюцца выязныя рэгістрацыі шлюбаў. Абумоўлена гэта ў першую чаргу тым, што ў наваколлях аграгарадка размешчана большасць аграсядзібаў раёна.

З пачаткам летняга перыяду галоўны спецыяліст сельвыканкама Ганна Ягораўна Трапашка чатыры разы выязджала для рэгістрацыі шлюбаў у аграсядзібы. Карыстаюцца папулярнасцю ў маладажонаў аграсядзібы “Коні-Поні”, “Ганка” “Іслач-парк”, а таксама базы “Галактыка” і “Сонечны”. Спецыяліст ужо дзясяты год рэгіструе шлюбы, вядзе абрад на беларускай і рускай мовах. Спачатку распісвала маладых толькі на роднай мове, і цяпер у першую чаргу прапануе беларускі варыянт, большасць пагаджаюцца. Некалькі выязных рэгістрацый ужо запланаваны на жнівень і верасень.

Кіслародныя кактэйлі – карысныя напіткі на аснове фруктовых сокаў, узбагачаныя кіслародам, – карыстаюцца папулярнасцю ў дзяцей, якія праходзяць аздараўленне ў дзіцячым санаторыі “Налібоцкая пушча”. Гатуюць іх у здраўніцы з красавіка мінулага года.

Каштуе сама працэдура даволі танна, да таго ж на памяць карыстальніку застаюцца сама ёмістасць і лыжка. Напаўняльнікі кактэйляў самыя розныя: яблычны, вішнёвы, яблычна-агрэставы і іншыя. Вось толькі адпускаецца працэдура ўсяго гадзіну. У планах кіраўніцтва здраўніцы – зрабіць гэту паслугу больш масавай, каб кіслародныя кактэйлі маглі набываць наведвальнікі, якія прыязджаюць у “Налібоцкую пушчу” па іншыя працэдуры.

У мінулыя выхадныя на пляцоўцы ў мікрараёне Сельгастэхніка прайшоў раённы турнір па пляжным валейболе “Максім, мы з табой!” у падтрымку юнага валейбаліста – дзевяцікласніка сярэдняй школы № 1 райцэнтра Максіма Белановіча, якога напаткала цяжкая хвароба. Сябры па камандзе і трэнер А. Б. Балабан не пакідаюць юнака адзін на адзін з хваробай.

У турніры прынялі ўдзел 9 пар ігракоў. Пераможцамі сталі Дзмітрый Пашкоўскі і Валерый Карцялёў. Другое і трэцяе месцы занялі Андрэй Балабан і Лізавета Яцыновіч, Арцём Балабан і Віктар Вашкевіч. Тройка прызёраў адзначана дыпломамі і грашовымі прызамі, медалямі і памятнымі сувенірамі. На працягу турніру фатаграфіі з месца падзеі адпраўлялі Максіму па Вайберы. А потым ігракі прынялі рашэнне перадаць яму і свае грашовыя прызы.

З пачатку года супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея правялі каля 60 экскурсій па самім музеі і па горадзе, дзе знаёмілі гасцей са славутымі мясцінамі Валожына і яго гістарычнымі помнікамі архітэктуры і культуры.

Даволі часта ў летнія месяцы ў музей прыходзяць госці горада, якія прыязджаюць да сваякоў, наведваюць установу, і былыя валожынцы, што наведваюцца на малую радзіму. Яны жадаюць даведацца як мага больш пра Валожын, яго ранейшых уладальнікаў. Задаюць шмат пытанняў. Сёлета ў музеі пабывалі госці з Масквы, Санкт-Пецярбургу, Ніжняга Ноўгарада і іншых расійскіх гарадоў.

Не так даўно аграсядзібу “Марцінава Гусь” наведала знакавая асоба – Міхаіл Шырвінд, які здымаў для свайго влога “Съедобное-не съедобное” фуд-славутасці Мінска і яго наваколляў. Паглядзець ролік можна на YouTube.

З уласцівым вядучаму пачуццём гумару ён прайшоўся па мінскім Камароўскім рынку, адшукаў у сталіцы пякарню, дзе адразу можна пакаштаваць свежы хлеб розных гатункаў. А потым здымачная група наведала аграсядзібу ў нашым раёне. Яе гаспадар Алесь Белы пазнаёміў гасцей з традыцыйнымі беларускімі стравамі і напіткамі. Дарэчы, клёцкі з душамі Алесь гатаваў у прысутнасці гасцей.

20 ліпеня ў памяшканні ДЮСШ прайшоў шахматны турнір, прысвечаны Міжнароднаму дню шахмат.

У турніры прынялі ўдзел 9 шахматыстаў. Акрамя добра вядомых у раёне ігракоў былі заўважаны і маладыя, хто адважыўся ўпершыню прыняць удзел у спаборніцтвах. Першае месца заваяваў Андрэй Кашкан, другое і трэцяе – Міхаіл Шыян і Валянцін Борыс. Тройцы прызёраў былі ўручаны дыпломы і грашовыя прызы.

Прочитано 974 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан