Савет ветэранаў віншаваў са святам

Больш прагную, праўдзівую ацэнку пра чалавечую сутнасць на зямлі, якую даў знакаміты класік беларускай літаратуры Рыгор Барадулін,мне сустракаць не прыходзілася. І я асмельваюся прывесці яе, як аргумент пры ўступным слове ў сваім матэрыяле на гэту тэму.

Сумленне чалавека. Калі, з чаго, з якіх лагарыфмаў яно пачынае фармулявацца, усяцэла ўкараняючыся ў свядомасць чалавека, ствараючы ў асобе чалавека яго ўнутранае ядро. Скажыце, генэтыка вінавата? Чаму ж тады ў адной і той жа сям’і, пры адных і тых жа бацьках, пры адных метадах выхавання з маленькіх карапузаў вырастаюць людзі розныя па-свайму складу характару, паводзінах, чалавечых якасцей. У наш час высокіх тэхналогій можна разглядзець любую кропку Зямлі, навігатар прывядзе дакладна па любому адрасу. Аднак, усе гэтыя тэхналогіі не могуць разглядзець душу чалавека, ні адна, пакуль што спутнікавая сувязь, не можа прачытаць думкі, заглянуць у сэрца, адчуць яго боль ці радасць. Вось і прыходзіцца канстатаваць: чужая душа – пацёмкі. Адсюль, непрадказальныя ўчынкі, здрада, непрадуманыя словы ў зносінах, напаказ грубасць, зайдрасць, хцівасць. Карацей, людзі са зломленым сумленнем, сустракацца з якімі , як гаварыў Ю. Фучык, яшчэ страшней, чым с ізбітымі. На шчасце, іх не так многа, але ж яны ёсць, існуюць між прыстойнымі людзьмі. Вы не сустракалі іх на сваім жыццёвым шляху? Значыць, вы- шчаслівы чалавек. Мне ж за свой 40-гадовы працоўны стаж, іншы раз прыходзілася адчуваць іх ядавітыя ўкусы, асабліва ў часы перабудовы ў перыяд ліквідацыі партыі камуністаў, у саставе якой я з гонарам насіла партыйны білет і мела магчымасць называць сябе прэстыжным словам – камуніст. Цяпер пакаленне гэтага статусу знаходзіцца, як бы на задворках. Але гэта адбываецца там, дзе намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай працы розных прадпрыемстваў фармальна выконваюць свае абавязкі ідэолага, у фармаце якіх галоўны абавязак – клопаты пра людзей, асабліва ветэранаў. Нібы сонца выглядае з-за хмар, калі сустракаеш прыклады чалавечай увагі і адносін да людзей, якія знаходзяцца за парогам працоўнага калектыву. Значыць, не ўсе ў нас поўнасцю загублена, раўнадушша не ўсюды пусціла свае карані ў суквецці дабра і чалавечай памяці да людзей. Паказальным прыкладам у гэтым з’яўляюцца Бярэзінскі лесхоз у фармаце: старшыні ветэранскай арганізацыі Поваравай Таццяны Леанідаўны, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Умінскага Віталія Тадэушавіча, прафорга Святланы Васільеўны Ацанян. Адазвалася боллю ў сэрцы карціна наведвання ветэрана іх арганізацыі Несцяровіча Сцяпана Ўладзіміравіча, у мінулым заточніка піл. Мужчына- інвалід плакаў наўзрыд, калі ўбачыў такую дэлегацыю з віншавальнай паштоўкай, кветкамі і грашовай дапамогай.Думалася; вось толькі кропля ўвагі, а такі душэўны ўздым радасці. Ды к ці многа чалавеку трэба? А Цюхай Ядвіга Сцяпанаўна, у мінулым рухавая, жыццялюбівая, не было ёй супынку, цяпер абсалютна ляжачая, рэагавала на прыезд з віншаваннямі ў гонар свята толькі вачыма. Дачка, якая трэпетна даглядае за матуляй у доме абразцовага парадку і культуры, была узрушана прыходам адміністрацыі лесхоза. Трэба адрасаваць словы падзякі самому дырэктару лесхоза Чамко Сяргею Уладзіміравічу, які добрасумленна выконвае дадзены Богам наказ вечны: быць заўсёды і ва ўсім чалавечным. Гэта ён арганізаваў выезд пенсіянераў на адпачынак ; гэта з яго згоды ў калектыўным дагаворы даецца 20% скідкі для пенсіянераў, а па юбілейным датам 70 год і вышэй выдзяляецца грашовая дапамога пры наяўнасці 10 і вышэй працоўнага стажа. А калі ветэран зыходзіць у мір іншы, рытуальныя паслугі бясплатныя ў поўным аб’ёме.

Генератарам ўсіх гэтых добрых спраў з’яўляеццв аўтарытэтная, поўная сіл і энергіі старшыня ветэранскай арганізацыі Поварава Таццяна Леанідаўна.

- Мне вельмі павязло працаваць у такім тандэме: ідэолаг, прафсаюз і, галоўнае, дырэктар. Што б я без іх.

Сама Т.Л.Поварава адпрацавала бухгалтарам у Кукараўскім лясніцтве 15 год, прыйшоўшы туды з Магілёўскага атэлье “Сілуэт”. Разумная,актыўная, прыгожая, за ўвесь час працы не мела ні аднаго спагнання, дэбет з крэдзетам заўсёды раўняўся “0”. Сорамна за работу ніколі не было. Адкрытая, праўдзівая, без усялякіх закулісных хітрыкаў, людзям, незалежна ад пасады, прама ў вочы можа выказаць свае погляды на ісціну і ніколі не адступае, калі ўверана ў сваёй праваце. Яе стыль паводзін “ Людзям трэба заўсёды гаварыць праўду, якія яны ёсць. Інакш, яны ніколі не стануць лепшымі.” Нават муж, які прывык да яе лідэрства ў сям’і, заўсёды спасылаецца на яе аўтарытэт, адпраўляе яе для рашэння спраў: “ Ты схадзі…, ты скажы… Цябе лепш паслухаюць.” Гэтая жанчына носіць у сябе прыродную прыгажосць, не ўжывае без патрэб парфюмерыю і ад гэтага выглядае зусім не горш за тых, хто накладвае на сябе цэлы пласт грыма. А сам яна ўжо бабуля з 9-цю ўнукамі. Мае дзве дачкі і сына, якія жывуць ў Беразіно, працуюць на рабочых прафесіях.

Такіх людзей, адкрытых, шчырых, як Поварава Т.Л., дзе ўсё навідавоку: і душа, і паводзіны, і сумленне – рэдкасць. Але яны сваёй прысутнасцю радуюць людзей.

 

Выконваючы Божы наказ вечны - быць з усімі заўжды чалавечным.

Праверыць можна нервы, склад крыві,

Убачыць мозг і сэрца на рэнтгене,

А па якіх зубцах або крывых

Праверыць можна чалавечае сумленне?

Як заглянуць у глыбіню душы

І як узважыць шчодрасць чалавека,

Якія тут рэцэпты не пішы,

Ніякая не выручыць аптэка.

Прочитано 340 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан