Каля 500 майстроў-умельцаў 7 верасня прымуць удзел у свяце «Слуцкія паясы»

Каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш.) з розных куточкаў Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь 7 верасня возьмуць удзел у свяце «Слуцкія паясы».

У межах абласнога свята таксама адбудзецца свята-конкурс «Беларуская лялька», прысвечанае гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Надзвычай прыемна, што большасць удзельнікаў конкурсу з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і надалей.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, як і заўжды, пройдзе ў межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». Да ўдзелу у канферэнцыі запрошаны навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў.

Упершыню ў рамках свята прайшоў інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-рэсурсе Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях ў двух узроставых групах.

Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і ивянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, вілейская і мядзельская разьба па дрэве. Слуцкі раён працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці свайго рэгіёна. Таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята рамёстваў «Слуцкі пояс» быў абраны менавіта гэты рэгіён Міншчыны.

Спадзяёмся, што гэта свята з гістарычнай назвай «Слуцкі пояс» кожны год будзе збіраць усё больш таленавітых людзей з розных куточкаў Беларусі.

Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных абласному святу народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы»

7 верасня 2019 г.

Гарадскі парк культуры і адпачынку

11.00–12.00 – Урачыстае адкрыццё абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы».

Унагароджванне пераможцаў інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці»

11.00 – 18.00 – Выстава майстроў традыцыйных промыслаў і рамёстваў Міншчыны «Рамесная слабада».

11.00 – 18.00 – Выстава работ пераможцаў абласнога інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці».

12.00 ‒ 13.00 ‒ Канцэртная праграма «Песняй вітаем край родны» з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна

13.00 –14.00 – Дэфіле вясельных строяў

12.00 – 15.30 – Свята-конкурс «Беларуская лялька».

12.00–15.00 –. Правядзенне майстар-класаў па розных відах рамёстваў

15.00–16.00 – Канцэртная праграма з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры», народнага ансамбля народнай песні «Таліца» ДУК «Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку», народнага мужчынскага ансабля «Неруш» ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры» і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна

16.00–17.00 – Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу «Беларуская лялька».

17.00–18.00 – Канцэртнае выступленне арт-гурта «Беларусы».

Прочитано 128 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне