Выстава, прысвечаная культурнай спадчыне Мінскай вобласці, адкрыецца 12 верасня

У Мінскім абласнымм цэнтры народнай творчасці адкрываецца выстава, прысвечаная нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці. Адкрыццё адбудзецца 12 верасня а 16-й гадзіне ў мастацкай галерэі МАЦНТ (г. Мінск, вул. Гікалы, 4).

Нематэрыяльная спадчына з’яўляецца краевугольным камнем ідэнтычнасці беларусаў. Традыцыі, абрады, спевы, танцы, рамёствы разам з мовай, літаратурай, жывапісам робяць абстрактныя аб’екты жывой і нежывой прыроды «нашымі», «беларускімі». Вобраз Беларусі ў свядомасці яе жыхароў складаецца, як пазл, з элементаў нематэрыяльнай спадчыны і гэты вобраз злучае нас у адзіны народ. Кожная такая выстава дазваляе прадставіць грамадзянам нашай краіны, якія да канца яшчэ не пазбавіліся рудыменту «тутэйшасці», шырокую і разнастайную палітру ідэнтыфікатараў беларускай культуры, а праз яе – і саміх беларусаў.

На выставе будуць прадстаўлены 12 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку два элементы, якія ўключаныў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна, а таксама ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст», Мядзельскі раён). Трэба адзначыць, што разам усе 12 элементаў выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе доўжыцца з 12 верасня па 13 кастрычніка 2019 года.

Прочитано 253 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне