У Маладзечна адсвяткавалі фестываль-ярмарку працаўнікоў вёскі «Край мой - гонар мой»

У мінулую суботу маладзечанскія аграрыі адсвяткавалі фестываль-ярмарку працаўнікоў вёскі “Край мой – гонар мой”.

На Дажынкі прыбылі лепшыя з лепшых, тыя, хто ўнёс найвялікшы ўклад у раённы каравай. Свята доўжылася цэлы дзень, і нават дождж не змог сапсаваць настрой удзельнікам і гасцям. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі шмат прыемных сюрпрызаў. Ужо за некалькі кіламетраў ад Радашковіч, дзе прайшоў фестываль, ўсіх настройвалі на вясёлы лад фігуры з саломы. А цэнтральная плошча апранулася ў святочны ўбор і патанула ў музыцы і ўсмешках людзей. Толькі выстава падворкаў вартая асобнага аповеду – тут кожная арганізацыя прадстаўляла ўсё лепшае, што ёсць у гаспадарцы.

Хлеб там родзіць, дзе жывуць у міры і згодзе. У гэтым у час фестывалю прысутныя яшчэ раз упэўніліся. На плошчы можна было ўбачыць жыхароў Маладзечаншчыны ў розных нацыянальных касцюмах.

Галоўнымі героямі Дажынак былі, вядома, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, механізатары, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў – усе тыя, хто вырасціў, сабраў і захаваў ураджай.

Са словамі падзякі да герояў жніва звярнуўся старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Старшыня нагадаў, што ў раёне сёлета агульны вал зернавых і зернабабовых культур склаў 72729 тон (131,3% да ўзроўню мінулага года), сярэдняя ўраджайнасць склала 40,4 цэнтнераў з гектара.

Павіншаваць працаўнікоў вёскі прыехалі ў Радашковічы ганаровыя госці. Сярод іх дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Канановіч,член РГА “Белая Русь”. Парламентарый адзначыла важнасць такіх мерапрыемстваў. Яна падкрэсліла, што Дажынкі аб’ядноўваюць людзей, нагадваюць пра слаўныя традыцыі беларускага народа. Гэта асабліва актуальна ў Год малой радзімы..

У час урачыстасці былі адзначаны пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве. Ганаровыя граматы і падзякі таксама ўручаліся ад імя абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, абласнога камітэта Беларускага прафсаюза.

Патрэбна адзначыць, што сярод узнагароджаных былі і члены Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” якія таксама ўнеслі свой уклад у сімвалічны раённы каравай: працавалі на зернатаку, паляводамі, памагатымі камбайнёраў. А агітбрыгада з членаў РГА “Белая Русь” выязжала з канцэртнымі праграмамі ва ўсе гаспадаркі раёна. Вось і ў час фестывалю яны працавалі на дзіцячых ігравых пляцоўках, удзельнічалі ў канцэртных праграмах, стваралі цудоўныя шэдэўры с прыроднага матэрыялу, а фотазоны настаўнікаў былі самымі запатрабавальнымі. Члены РГА “Белая Русь” мясцовай школы на сваім стадыёне арганізавалі і правялі спартыўнае свята “Дзень здароўя і спорту”. А на тэматычнай пляцоўцы “Тэрыторыя здароўя” шчыравала наша “Белая Русь” ад медыцыны. Яны мерылі ўсім жадаючым ціск, рост, вагу, а пры неабходнасці давалі слушныя парады. Адным словам, мы прынялі, як заўсёды ў кожным грамадскім мерапрыемстве, актыўны ўдзел.

Прочитано 96 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан