Навучэнцы Мінскай вобласці сталі пераможцамі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Нашчадкі традыцый»

16 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў межах II рэспубліканскага педагагічнага форуму адбыліся прэзентацыя лепшых праектаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Нашчадкі традыцый” і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.

Мэта мерапрыемства – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

Арганізатары конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Мінскую вобласць прадставілі лепшыя праекты, якія сталі пераможцамі абласнога этапа.

Па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” у намінацыі “Сучаснасць і традыцыя: беларуская батлейка” ўзнагароджаны:

  • дыпломам І ступені – Горбач Крысціна, Ніхаеў Арсеній, Штанюк Ягор, навучэнцы ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” (праект “Сучаснае гучанне стражытнай батлейкі”, педагог Стомаль Ірына Васільеўна);
  • дыпломам І ступені – Антаневіч Ульяна, Бабіцкая Надзея, Іванова Віяліна, Лазерка Аляксандр, Прус Канстанцін, Сапоненка Ганна, Цэдрык Ксенія, навучэнцы ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” (праект “Па слядах беларускай батлейкі”, педагог Меранкова Ірына Барысаўна);
  • дыпломам ІІ ступені – Каленік Аліна, Зянько Алеся, Лях Ксенія, Юхнавец Вераніка, Хаффар Іваліна, Дурко Марыя, Пакладок Карына, Колвзан Аляксей, навучэнцы ДУДА “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” (праект “Сучаснасць і традыцыя: беларуская батлейка”, педагогі Маслава Вольга Юр’еўна, Іванькіна Галіна Пятроўна).

У намінацыі “Сучаснасць і традыцыя: беларуская народная творчасць”:

  • дыпломам І ступені – Дзям’янка Яна, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Стоўбцы” (праект “Ручнік – вечны спадарожнік беларускага лёсу”, педагог Малахава Раіса Мікалаеўна);
  • дыпломам ІІ ступені – Гарачка Дамініка, Пархімовіч Дар’я, навучэнкі ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці” (праект “Казкі старога куфра”, педагог Піхцерава Аксана Аляксандраўна);
  • дыпломам ІІ ступені – Мікульчык Вера, Кур’яновіч Марыя, Кур’яновіч Паліна, Брытава Сафія, Прышчэпава Аліна, Семянюк Марыя, Прановіч Дар’я, Залескі Мацвей, Цітоў Андрэй, Вінніцкая Ксенія, Каваленка Аляксандр, навучэнцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна” (праект “Веснавы россып”, педагогі Харытончык Таццяна Францаўна, Лойка Іна Генадзьеўна, Хадыка Наталля Аляксандраўна, Дарохіна Святлана Аляксандраўна);
  • дыпломам ІІ ступені – Барысоўская Анастасія, Палякова Вікторыя, навучэнкі ДУА “Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча” (праект “Жыццё глінянай пасуды. Набор для гарбаты “Зялёная галінка”, педагог Поршнева Вольга Аляксандраўна);
  • дыпломам ІІ ступені – Рамановіч Яўгенія, навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас” (праект “Беларуская вышыванка: ад музейнага экспанату да моднага трэнду”, педагог Шпаковіч Валянціна Міхайлаўна);
  • дыпломам ІІІ ступені – Шаўчук Ксенія, навучэнка ДУА “Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” (праект “Акарына і Лебедзева”, педагог Апанасевіч Антон Антонавіч.

Дыпломамі ўдзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны:

Сопрых Валерыя, навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас” (праект “Сакрэты бабулінага куфэрка”, педагог Чолна Надзея Казіміраўна);

Русаковіч Ангеліна, навучэнка ДУА “Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча” (праект “Дывановая вышыўка з “учора” ў “сёння”, педагог Домрачава Галіна Анатольеўна);

Мамчыц Аляксей, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа” (праект “Асаблівасці вясельнага абраду на тэрыторыі Нясвіжскага раёна”, педагог Мамчыц Таццяна Канстанцінаўна).

Шчыра віншуем нашых дзяцей і педагогаў з перамогаю! Жадаем далейшых творчых поспехаў!

Прочитано 430 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан