Юныя навучэнцы Міншчыны прынялі ўдзел у конкурсе юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі

17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся рэспубліканскі конкурс юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі.

Ад кожнай вобласці і г. Мінска было прадстаўлена на конкурс па 4 удзельнікі, якія на працягу трох гадзiн выконвалі творчае заданне, а пасля абаранялі яго перад членамі журы.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі ўзнагароджаны навучэнцы ўстаной дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці:

у намінацыі «Кераміка»

  • дыпломам І ступені – Яўген Чайкоўскі, навучэнец Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Пратасеня Мікалай Аляксеевіч;
  • дыпломам ІІ ступені – Лідзія Корзун, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Руколепие»ДУДА «Цэнтр творчасцi, турызму i экскурсiй дзяцей i моладзi г. Жодзiна», педагог Канавалава Анастасія Яўгеньеўна;

у намінацыі «Мастацкая апрацоўка саломкі»

  • дыпломам ІІ ступені – Анастасія Пажыган, навучэнка Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі «Беларускі сувенір» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Раманеня Раіса Аляксандраўна;
  • дыпломам удзельніка рэспубліканскага конкурсу – Кацярына Бараноўская, навучэнка народнай студыі «Жытнёвы каласок» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Кудравец Таццяна Мікалаеўна.

Мы ганарымся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага конкурсу!

Жадаем юным таленавітым майстрам і нашым выдатным педагогам дадатковай адукацыі далейшых творчых поспехаў!

Прочитано 401 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан