Намеснікі старшыні выканкама
Намеснікі старшыні выканкама

Першы НАМЕСНІК СТАРШЫНІ - Ляўковіч Сяргей Віктаравіч


Levkovich.jpg

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1983 г. у в. Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Заатэхнія", у 2013 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Кіраванне аграпрамысловым комплексам".

Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 году галоўным заатэхнікам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "На Варын" Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, з 2007 па 2009 год працаваў галоўным заатэхнікам ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лельчыцкага райвыканкама. У 2009 годзе перайшоў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама Мінскай вобласці на пасаду начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці, затым - першага намесніка начальніка ўпраўлення. З 2011 года чатыры гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лагойскага райвыканкама, два гады - старшынёй Уздзенскага райвыканкама. Са снежня 2017 па сакавік 2020 году працаваў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

З 18 сакавіка 2020 г. - першы намеснік старшыні Мiнскага аблвыканкама.


НАМЕСНІК СТАРШЫНІ - КУРЛЕНКА ДЗЯНІС Мікалаевіч


kurlenko.jpg

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1980 года ў Мазыры Гомельскай вобласці

У 2004 годзе скончыў БДТУ, у 2010-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Спецыялізуецца на эканоміцы і кіраванні на прадпрыемстве, а таксама дзяржаўным і мясцовым кіраванні. Валодае ангельскай мовай.

Праца ў мінулым:

  • 1999 - 2004 гг. - студэнт БДТУ;
  • 2004 - 2006 гг. - эканаміст замежнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Евронатурпакет» у Смалявічах;
  • 08.2006 - 10.2006 гг. - вядучы эканаміст адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі ПКТИ»;
  • 2006 - 2011 гг. -галоўны спецыяліст арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама;
  • 2011 - 2013 гг. - начальнік упраўлення прадпрымальніцтва і ліцэнзавання камітэта эканомікі Мінаблвыканкама;
  • 2013 - 2018 гг. - начальнік аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінаблвыканкама;
  • 2018 - 2019 гг. - галоўны саветнік аддзела эканамічнага развіцця кіравання прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Беларусі.
  • 2019 - 2021 гг. - старшыня камітэта эканомікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 30 красавіка 2021 г. - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.


Намеснік старшыні - Кручанаў Аляксандр Уладзіміравіч


Krychanov.jpg

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў в. Петралевичи Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1982 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай".

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1982 годзе майстрам Будаўнічага ўпраўлення № 54 будтрэста № 17 "Лаўсанбуд" г.Магілёва. З 1984 па 2001 год працаваў на кіруючых пасадах у арганізацыях будаўнічага комплексу, затым на працягу двух гадоў - начальнікам тэхнічнага аддзела - дзяржаўным будаўнічым інспектарам спецыялізаванай інспекцыі дэпартамента Дзяржбуднагляду. З 2003 па 2014 год у кіраванні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2014 годзе быў прызначаны першым намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва. З лютага 2019 па сакавік 2020 году працаваў старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама.

З 18 сакавіка 2020 г. - першы намеснік старшыні Мiнскага аблвыканкама.

МАРКЕВІЧ ІВАН СТАНІСЛАВАВІЧ
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Маркевич.jpg

Нарадзіўся 24 ліпеня 1966 годзе ў в. Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая – скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Агранамія»; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці “Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне”.

Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна; галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна; дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна; старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна; першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама; кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.

Узнагароджаны медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкая-фашысцкіх захопнікаў».

Жанаты, мае сына і дачку.

З верасня 2018 года - намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.