На Міншчыне з-за паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі пачалося паэтапнае скарачэнне ложкавага фонду
На Міншчыне з-за паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі пачалося паэтапнае скарачэнне ложкавага фонду

Паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў Мінскім вобласці прывяло да паэтапнага скарачэння ложкавага фонду, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

photo_2021-11-10_14-24-53.jpg

Раней гэты фонд быў перапрафіляваны для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Так, за першыя дні лістапада вярнуліся ў звычайны рэжым для аказання планавай спецыялізаванай дапамогі 395 ложкаў. З іх 335 ложкаў у цэнтральных раённых бальніцах - Стоўбцаў, Мядзела, Смалявіч, Маладзечна, Чэрвеня, Вілейкі, Салігорска, Клецка і ў Жодзінскай гарадской.

Таксама да аказання планавай спецыялізаванай дапамогі вярнулі 60 ложкаў у дзіцячай абласной бальніцы.