"БЕЛДЖЫ" плануе вывесці на рынак седан і электрамабілі
"БЕЛДЖЫ" плануе вывесці на рынак седан і электрамабілі

СЗАТ "БЕЛДЖЫ" плануе вывесці на рынак седан і электрамабілі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

000021_1643294538_481609_big.jpg

"Мы ўвезлі першую партыю электрамабіляў. На жаль, нашы чаканні і фактычны стан спраў крыху разыходзяцца. Планавалася, што мытныя льготы ў рамках ЕАЭС будуць прадоўжаны. На жаль, гэтага не здарылася", - сказаў Генадзь Свідзерскі. Пры гэтым у Беларусі дзейнічае ўказ, якім прадугледжаны дадатковыя льготы ў выглядзе вызвалення юрыдычных асоб ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе электрамабіляў на тэрыторыю краіны і іх рэалізацыі, а таксама арганізацый - вытворцаў электрамабіляў пры ўвозе аўтакампанентаў для іх. Аднак для атрымання льгот неабходны пэўныя змяненнi ва ўлiку. Гендырэктар разлічвае, што ўсе прававыя нюансы будуць уладжаны і электрамабілі Geely з'явяцца на рынку.

Паводле яго слоў, прадпрыемства практычна поўнасцю завяршыла абнаўленне мадэльнага шэрагу аўтамабіляў. У мінулым годзе з'явіліся дзве новыя мадэлі – Geely Coolray і Geely Atlas Pro. "Спадзяёмся, што ў 2022 годзе інвестыцыйных затрат у нас будзе менш", - дадаў гендырэктар. Аднак ён адзначыў, што ў планах - вывесці на рынак бюджэтны седан. Сертыфікацыйныя работы завершаны, вядзецца падрыхтоўка вытворчасці.