Індывідуальнымі прадпрымальнікамі Мінскай вобласці за студзень-люты выплачана ў бюджэт Br33,9 млн. падаткаў, паведамілі БЕЛТА у Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці.
На 1 сакавіка ў падатковых органах Мінскай вобласці знаходзіліся на ўліку 46 696 індывідуальных прадпрымальнікаў. За студзень-люты 2022 года імі выплачана ў бюджэт Br33,9 млн. падаткаў і іншых плацяжоў, што на Br5 млн. (або на 14,7 працэнта) больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года ў супастаўных цэнах.
Удзельная вага паступленняў ад ІП у агульных паступленнях склала 3,5 працэнта.
Асноўная доля плацяжоў прыпадае на прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, імі выплачана ў бюджэт Br23,8 млн., або 2,5 працэнта.
Ад індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць агульны парадак падаткаабкладання, паступіла Br6 млн, або 0,6 працэнта.
Плацельшчыкамі адзінага падатку выплачана Br2,9 млн., або 0,3 працэнта.