Падведзены вынікі конкурсу малюнкаў «Кітай сваiмi вочыма», які праводзіўся Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя пры МДЛУ. Мерапрыемства было прымеркавана да 30-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.
На конкурс было прадстаўлена каля 100 работ навучэнцаў школ і гімназій - партнёраў МДЛУ па лініі Інстытута Канфуцыя з розных куткоў Беларусі. Удзельнікі конкурсу былі падзелены на 3 узроставыя групы. Пераможцамі сталі 9 навучэнцаў.
Віншуем рабят, якія годна прадставілі свае конкурсныя работы і адзначаных па яго выніках!
Малодшая ўзроставая група:
1 месца - Ляхова Валерыя, 3 клас, ДУА "Гімназія № 10 г. Маладзечна",
2 месца - Фёдарава Ангеліна, 4 клас, ДУА "Гімназія № 3 г. Барысава".
Старэйшая ўзроставая група:
1 месца - Васарэнка Марыя, навучэнка 10 класа ДУА "Гімназія № 3 г. Барысава",
3 месца - Лукаш Кацярына, навучэнка 10 класа ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Барысава".