Якія праекты прадставіла моладзь на занальным этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі"
Якія праекты прадставіла моладзь на занальным этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

Моладзь прадставіла 19 крэатыўных распрацовак у рамках занальнага этапу рэспубліканскага праекта "100 ідэй для Беларусі", які праходзіў 2 снежня ў Салігорску. З ідэямі аўтараў пазнаёміўся карэспандэнт МЛЫН.BY.

idea-6.jpg

У рамках адбору да абласнога этапа свае інавацыйныя праекты прэзентавалі ў гэты дзень маладыя людзі з Салігорскага, Слуцкага, Старадарожскага, Любанскага і Пухавіцкага раёнаў. Як адзначыў першы сакратар Салігорскага РК ГА «БРСМ» Арцём Жаўнерык, на занальным этапе конкурсу моладзь прэзентавала розныя праекты - прамысловыя, сацыяльныя, эканамічныя і іншыя, з якіх журы неабходна зрабіць выбар.

Сэрвіс, які кантралюе здароўе чалавека пры працы за кампутарам, распрацавала навучэнка сярэдняй школы №11 г.Слуцка Ганна Ліхтар.

- Вывучыўшы наяўныя прапановы для працы за кампутарам, я прыйшла да высновы, што няма такіх прыкладанняў, якія мясцілі б усе наступныя функцыі. Карыстальніку прыходзіць апавяшчэнне, калі ён знаходзіцца занадта блізка да манітора кампутара, занадта рэдка міргае, доўга працуе за кампутарам без перапынку. Запланаваны ўкараненне такіх функцый, як распазнанне становішча галавы, становішчы плячэй, няправільнай паставы. Гэты сэрвіс дапаможа палепшыць і не пагоршыць стан свайго здароўя, - раскрыла падрабязнасці сваёй распрацоўкі Ганна Ліхтар.

Расціслаў Шчуроўскі з салігорскай гімназіі нумар 2 прадставіў распрацоўку модульнага вымяральнага прыбора. Такая прылада будзе зручна як для звычайнага карыстача, так і для прафесіянала. Модульны вымяральнік адрозніваецца нізкім коштам дзякуючы выкарыстанню мінімальнага колькасць кампанентаў і кампактнымі габарытам. Прыбор выкарыстоўваецца разам з мабільным дадаткам. Па словах распрацоўшчыка, на вымяральны прыбор ужо нават знайшліся пакупнікі.

Сярод праектаў, прадстаўленых на разгляд журы, былі таксама магчымасці кіравання робатызаванай рукой пры дапамозе чалавечай рукі, выкарыстанне ветраэнергетыкі, даследаванне забруджвання снежнага покрыва Салігорска і іншыя.


Праект "100 ідэй для Беларусі" з'яўляецца базавым стартапам для развіцця нацыянальнага руху маладых вучоных, вынаходнікаў, рацыяналізатараў. Ён рэалізуецца з мэтай актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі. Фіналісты конкурсу змогуць выйграць грант, каб далей развіваць і ўдасканальваць свой праект.