Электронныя звароты
Электронныя звароты

Электронны зварот у Мінскі аблвыканкам можа быць накіраваны з выкарыстаннем прызначанай ніжэй спецыяльнай рубрыкі.


Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Мінскага аблвыканкама: pisma@minsk-region.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.


Спецыяльная рубрыка «Электронныя звароты» з'яўляецца адным са сродкаў звароту грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Мінскі аблвыканкам з заявай, прапановай, скаргай у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».. Зварот прымаецца да разгляду пры прытрымліванні заяўнікам патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да электронных зваротаў.


Просім вас уважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і карэктна. Электронныя звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, будуць пакінуты без разгляду па сутнасці.


Электронныя звароты грамадзян

Электронныя звароты юрыдычных асоб


Заяўнік мае права адклікаць свай зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.