Парад аркестраў прайшоў у Маладзечне
Парад аркестраў прайшоў у Маладзечне
Парад аркестраў прайшоў у Маладзечне

Парад аркестраў “Фанфары Міншчыны” у межах ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адбыўся вечарам 11 чэрвеня ў Маладзечне.

Па Цэнтральнай плошчы горада ўрачыста прайшлі лепшыя калектывы са Старых Дарог, Смалявічаў, Маладзечна, Вілейкі, Стоўбцаў, Слуцка.

Фёдар Ярмушэвіч праехаў на парад аркестраў са Слуцка. Ваенны пенсіянер, музыкант па адукацыі, іграе ў аркестры раённага Дома культуры на барытоне. Кажа, да мерапрыемства рыхтаваўся доўга і з павышанай адказнасцю. Маўляў, хочацца ж не толькі на другіх паглядзець, але і сябе паказаць.

З музыкай ён сябруе са школы. Закончыў музычнае вучылішча, затым Універсітэт культуры, доўгі час служыў у ваенным аркестры. І тым не менш, прыкметна хваляваўся, не за сябе, за моладзь, паколькі ў іх зводным аркестры акрамя сталых музыкантаў, а таксама выкладчыкаў музычнай школы, іграюць і навучэнцы гэтай установы.

Творам “Духавы аркестр” парадавалі жыхароў і гасцей горада прадстаўнікі случчыны. Беларускі народны танец “Лявоніха” і “Беларускую катавасію” выканаў Народны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Аляксея Андрэева.

Прагучаў у гэты вечар і гімн Мінскай вобласці. Разам са зводным аркестрам сталічнага рэгіёну яго спявалі ўдзельнікі фестывалю, а таксама шматлікія жыхары горада, якія прыйшлі паслухаць калектывы аркестраў, і палюбавацца на памочніц галоўнага барабаншчыка — мажарэтак.

Галерея изображений