У праграме: выступленне аквабайкераў, канцэртная праграма аматарскіх мастацкіх калектываў, работа дзіцячых атракцыёнаў, выступленне валыншчыкаў і правядзенне майстар-класа па сярэдневяковым танцам, правядзенне майстар-класаў па відах рамёстваў, спаборніцтвы па пляжным валейболе, спартыўныя спаборніцтвы на вадзе, водна-пеннае шоў.
Прыходзьце і прыязджайце! Прылятайце і прыплывайце! Вам тут заўсёды рады!
Мядзельшчына – край азёр. У гэтым маляўнічым кутку, адным з цікавых самабытных рэгіёнаў Мінскай вобласці, курортнай зоне, прыгожым Нарачанскім азёрным краі, дзе з пакалення ў пакаленне беражліва захоўваюцца каляндарныя і сямейныя абрады і святы з мілагучнымі песнямі, адметнымі танцамі, цікавымі гульням, дзе сваю шматгранную фальклорную скарбонку Мядзельшчына гасцінна расчыняе перад наведвальнікамі, гасцямі і замежнымі турыстамі, раскінуліся 52 возеры, самае вялікае з якіх – возера Нарач. Яго называюць то “блакітным сэрцам”, то “беларускім морам”, то “жамчужынай Беларусі”.
Азёры – гэта заўсёды тайна, натхненне, казка, бо кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб’ект, але і духоўная каштоўнасць, у якой, як у чароўнай скрыні, схаваны паданні і легенды, прымаўкі і прыказкі, цікавыя назвы і мясцовыя падзеі.
Азёры па-свойму могуць размаўляць, маюць сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна – у мелодыях хваляў, дрэў, у шэпаце траснікоў, у галасах птушак. Патрэбна толькі прыехаць сюды, каб сэрцу адчыніліся таямніцы чароўных азёр.