Ткаць, рабіць глечыкі з гліны і нават плесці лапці — чаму можна навучыцца на фестывалі ў Маладзечне
Ткаць, рабіць глечыкі з гліны і нават плесці лапці — чаму можна навучыцца на фестывалі ў Маладзечне
Ткаць, рабіць глечыкі з гліны і нават плесці лапці — чаму можна навучыцца на фестывалі ў Маладзечне

На пешаходнай вуліцы Прытыцкага, якую маладзечанцы называюць паміж сабой мясцовым «брадвеем», не праціснуцца. Куды ні павярніся — майстар-класы ад рамеснікаў, экскурсіі ў суправажэнні музейных работнікаў, музычныя хвілінкі ад калектываў мастацкай самадзейнасці.

Усе гэтыя мерапрыемствы прапаноўвае гасцям і ўдзельнікам ХХ Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Творчы квартам Міншчыны», дзе прадстаўленыя ўсе райцэнтры сталічнага рэгіёну і не толькі.

Уразіла экспазіцыя Чэрвеньскага раёна, экскурсію па якой для журналістаў МЛЫН.BY правяла навуковы супрацоўнік краязнаўчыга музея Вікторыя Ярашэвіч.

Гісторыю прадпрыемстваў раёна, а таксама мясцовай друкарні, вывучылі мы па шматлікіх фотаздымках і дакументах. Пабывалі і ў гасцінай Станіслава Манюшкі, якая размясцілася прама пад адкрытым небам, паслухалі выступленне народнай інструментальнай капэлы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў «Ігуменскія крыніцы».

А вось гэту Эйфелеву «вежу» змайстравалі прадстаўнікі Нясвіжскага раёна, у якіх у творчым квартале адна з найбольшых экспазіцый.

Фота краявідаў і замкаў, карціны мясцовых мастакоў і работы народных умельцаў прыцягваюць сюды жыхароў горада і гасцей свята.

Сярод гасцей творчага квартала і Яўген Бялецкі з Барысава.

— Прыехаў у складзе дэлегацыі раёна, у якой музейныя работнікі, народныя майстры, самадзейныя артысты, бібліятэкары, што прывезлі ў Маладзечна вялікую калекцыю кніг па гісторыі вайны 1812 года, — расказвае мужчына. — Я і мае таварышы рэканструктары, кожны год у складзе «Віцебскага пехотнага палка» прымаем удзел у фествалі «Бярэзіна», што праходзіць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брылёўскае поле». На літаратурна-музычным свяце ўпершыню, усё вельмі падабаецца. Асабліва горад, чысты, утульны, вясёлы, ветлівы, які чымсьці нагадвае наш Барысаў.

Народную майстэрню традыцыйнага ткацтва разгарнуў на фествалі Любанскі раён.

Тут жа вучылі рабіць гладышы.

А таксама плесці лапці.

— За колькі можна набыць самыя маленькія, як для дзіцяці? — пытаемся ў майстра.

— За пяць рублёў, — смяецца ён.

— А дарослыя? — за дваццаць.

Лапці Васіль Яскевіч пляце ўжо гадоў 10.

— Носяцца добра? — цікавімся ў яго.

— А гэта гледзячы дзе вы ў іх гарцаваць будзеце, — хітра прышчурыўшыся адказвае мужчына.

За час, што правялі ў творчым квартале, з усімі майстрамі пагаварыць мы, канешне ж, не змаглі. Затое сфатаграфалі. Палюбуйцеся, на што здатныя чалавечыя рукі.

Стоўбцы

Узда

Клецк

Дзяржынск

Галерея изображений