Ветэран Міхаіл Салавей - першы тысячнік Бярэзінскага раёна на ўборцы ўраджаю-2021
Ветэран Міхаіл Салавей - першы тысячнік Бярэзінскага раёна на ўборцы ўраджаю-2021

Каторы год запар прозвішча ветэрана працы Міхаіла Салаўя з адкрытага акцыянернага таварыства "Пагосцкі" гучыць у ліку лідараў жніва!

DSC_0090 Денис Дишук вручает Благодарность Мих Соловью.jpg

Вось і ў сёлетнюю зернеўборачную кампанію ён стаў першым на Бярэзіншчыне тысячнікам на адвозцы збожжа. На аўтамабілі САЗ -3507 Міхаіл Мікалаевіч перавёз 1178 тон зерня і рапса ад камбайна па выніках раённага спаборніцтва (дадзеныя на 26 ліпеня).

- Я не лічу ні рэйсаў, ні кіламетраж, ні гады, адданыя любімай справе. Проста працую, - сціпла гаворыць Міхаіл Мікалаевіч.

DSC_0105 Соловей Мих фото.jpg

Дарэчы, мы падлічылі – гэтае жніво 39-ае ў працоўным жыцці руплівага вадзіцеля. Наперадзе – чарговыя вышыні і важкія каласы.

Старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук на полі уручыў Падзяку райвыканкама ветэрану працы Міхаілу Салаўю.

Галерея изображений