Яе прызванне
Яе прызванне

Эльвіра Канстанцінаўна Дубаневіч нарадзілася ў 1934 годзе. Скончыла Шчучынскую сярэднюю школу Гродзенскай вобласці. Праблема з выбарам будучай прафесіі перад ёй не стаяла. У школе дзяўчынка вучылася выдатна. Ёй асабліва падабаліся ўрокі фізікі і матэматыкі. Здольнасць вучаніцы заўважыў настаўнік матэматыкі Васіль Мацвееў. Неяк у размове ён сказаў: “Я буду вельмі рады, калі ты пасля школы будзеш вучыцца за настаўніцу. У цябе для гэтага ёсць ўсе данныя.” І вось за плячыма ў Эльвіры Канстанцінаўны фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З чырвоным дыпломам яна прыехала ў веску Княгінін. Было гэта ў далкім 1956 годзе. Здольнага маладога педагога хутка заўважылі ў раённым адзеле адукацыі. Менавіта таму яе перавялі на пасаду інспектара школ Крывіцкага раёна. Але яе ўсе больш цягнула ў школу, да дзяцей. І вось аднойчы атрымала згоду і яе накіравлі працавць у Крывіцкую школу. Спачатку была проста настаўніцай, потым прызначылі арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, потым завучам па вучэбна-выхаваўчай рабоце, і ў рэшце дырэктарам школы. Больш як 20 годоў працавала на пасадзе дырэктара. Пра Эльвіру Канстанцінаўну вельмі цёпла адзываюцца іншыя настаўнікі, якія разам працавалі не адзін год і былыя вучні. Ўсе адзначаюць, што на ўроках у Дубаневіч дзецям заўседы цікава, бо яна многае ведае і ўмела перадае сваім вучням веды.

18-06-2022-010.jpg

Будучы дырэктарам Эльвіры Канстанцінаўне давялося будаваць новую школу ў Крывічах. Колькі клопатаў было і перажыванняў. Але галоўнае, што школа атрымалася нядрэнная. Класы прасторныя, светлыя. На прышкольнай тэрыторыі таксама заўседы чысціня і парадак. Кожны былы і цяперашні вучань па-сапраўднаму ганарыцца сваёй школай, сваімі настаўнікамі. Педагагічны калектыў амаль на 80 працэнтаў укамплектаваны былымі выпускнікамі. А гэта сведчыць аб тым, што ў свой час змаглі прывіць дзецям любоў да прафесіі настаўніка. Вялікая заслуга ў гэтым і Эльвіры Канстанцінаўны.

18-06-2022-011.jpg

Нельга не пагадзіцца, за плячыма былога дырэктара багацейшы педагагічны вопыт. Яна ўзнагароджана значком “Выдатнік народнай асветы”, была дэлегатам пятага і шостага з*езаў настаўнікаў Беларусі, мае ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь”.

18-06-2022-012.jpg

Ў цяперашні час жыве Эльвіра Канстанцінаўна ў пасёлку Крывічы, Мядзельскага раёна. Дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю і жывуць у Мінску, але заўседы дапамагаюць і наведываюць маці. Сям*я вельмі дружная. Эльвіра Канстанцінаўна заўседы жаданы і часты госць у роднай школе. Яна прысутнічае на ўсіх мерапрыемствах, дзеліцца вопытам з маладымі натаўнікамі, выступае перад вучнямі школы. Эльвіра Канстантынаўна член мясцовай арганізацыі ветэранаў, вельмі актыўная і неабыякавя да ўсіх падзей.

18-06-2022-013.jpg

Галерея изображений