Минское областное отделение ОО «Союз писателей Беларуси»
Минское областное отделение ОО «Союз писателей Беларуси»

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў 2006 годзе. Першым старшынёй аддзялення быў абраны вядомы паэт, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат літаратурных прэмій імя Максіма Багдановіча Мінскага аблвыканкама і рэспубліканскага конкурсу «Залаты купідон» САКАЛОЎСКІ Рыгор Васільевіч. З 2011 да 2016 года пасаду старшыні займаў пісьменнік, дзяржаўны дзеяч, лаўрэат літаратурных прэмій «За духоўнае адраджэнне», «Залаты купідон», Расійскай літаратурнай прэміі імя В. Пікуля, прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро», Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», уладальнік медаля  Францыска Скарыны КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч. З 21 лютага 2017 года да 18 лютага 2022 аддзяленне ўзначальвала БЫКАВА Святлана Анатольеўна - паэтэса, празаік, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, лаўрэат прэміі імя Максіма Багдановіча Мінскага аблвыканкама і рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2013 года», уладальніца медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», юбілейнага медаля «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў», медаля Францыска Скарыны. 28 красавіка 2022 года на гэту пасаду абраны КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч - празаік, паэт, публіцыст, дыпламант Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2008 года» ў галіне песеннага жанру, лаўрэат Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, прысвечаны брацтву пагранічнікаў дзяржаў – удзельніц СНД, Мінскай абласной літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза». 

У Мінскае абласное аддзяленне ўваходзяць 84 пісьменнікі.

Кожны год з удзелам літаратараў аддзялення праходзіць каля 1000 пісьменніцкіх выступленняў у навучальных установах і дзіцячых садках, палацах культуры і бібліятэках,  вайсковых часцях і на пагранічных заставах, на прадпрыемствах і інш. Самыя адметныя падзеі - мастацкія святы і фестывалі, мерапрыемствы па ўшанаванні памяці класікаў беларускай літаратуры, юбілейныя творчыя вечарыны пісьменнікаў аддзялення, прэзентацыі іх новых выданняў.  Дзясяткі кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі, краязнаўства выходзяць за год, сотні твораў публікуецца ў перыядычных выданнях. Адным з накірункаў папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Мыншчыны з’яўляецца выданне калектыўных літаратурных зборнікаў пісьменнікаў аддзялення. Сярод іх: «Міншчына літаратурная» (2014),  «Радзіма. Адзінства. Перамрга.» (2015), «Ад калыханкі да забаўлянкі» (2018), «У вянок Свята беларускага пісьменства» (2019), «Карані» (2020), «Няўжо забыцца можна пра вайну» (2020), «Абярэг» (2021), альманах «Сябрына» (2022).

Пісьменнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх мерапрыемствах, якія арганізоўваюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства абароны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі саюз журналістаў, ГА «Белая Русь» і інш. Пісьменнікі Міншчыны — актыўныя ўдзельнікі міжнародных літаратурных фестываляў, яны маюць шматлікія стасункі з пісьменнікамі бліжняга і дальняга замежжа - гэта пераклады літаратурных твораў пісьменнікаў іншых краін на беларускую і рускую мовы, і, наадварот, пераклады на замежныя мовы літаратурных твораў пісьменнікаў Міншчыны. У творчай скарбонцы літаратараў аддзялення – творчыя сустрэчы з замежнымі літаратарамі,  кнігі, выдадзеныя за мяжой, і шматлікія публікацыі іх твораў у замежнай перыёдыцы.

Дзейнасць аддзялення ажыццяўляецца ў цесным кантакце з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама, з УІ «Выдавецкі дом «Звязда», РГА «Белая Русь», ДУ «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», рэдакцыямі газет «ЛІМ», «Мінская праўда», раённых газет, Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага Саюза журналістаў, Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна. Пры аддзяленнях культуры і раённых бібліятэках Мінскай вобласці працуюць літаратурныя аб’яднанні, у рабоце якіх прымаюць актыўны ўдзел пісьменнікі абласной літаратурнай суполкі.

Кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення арганізуе і праводзіць літаратурныя конкурсы. Сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам заснавана Мінская абласная прэмія ў галіне літаратуры за лепшыя кнігі пісьменнікаў Міншчыны ў чатырох намінацыях.

Лаўрэатамі Мінскай абласной літаратурнай прэміі сталі:

 

2007 год

у намінацыі «крытыка і літаратуразнаўства»:

КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч;

у намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

ЗУБКОЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч;

ГУРСКІ Васіль Рыгоравіч;

у намінацыі «паэзія»:

САКАЛОЎСКІ Рыгор Васільевіч;

у намінацыі «проза»:

СМАЛЯНКА Анатоль Уладзіміравіч;

 

2011 год

У намінацыі «крытыка і літаратуразнаўства»:

ДАЛГАТОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч;

ВІНАГРАДАЎ Дзмітрый Леанідавіч;

у намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч;

САВАСЦЮК Вольга Уладзіміраўна;

у намінацыі «паэзія»:

ЛАСЕНКА Уладзімір Міхайлавіч;

ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ Валянціна Францаўна;

у намінацыі «проза»:

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна;

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч;

 

2012 год

У намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч;

ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна;

у намінацыі «паэзія»:

МАЛАХОЎСКІ Рагнед Юр’евіч;

КАРЫЦЬКА Сяргей Сяргеевіч;

у намінацыі «проза»:

БУРКІН Алег Анатольевіч;

БРАВА Алена Валер’еўна;

 

2015 год

У намінацыі «крытыка і літаратуразнаўства»:

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч;

КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч;

у намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна;

ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ Валянціна Францаўна;

у намінацыі «паэзія»:

КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна;

БЫКАВА Святлана Анатольеўна;

у намінацыі «проза»:

СМІРНОЎ Мікалай Іванавіч;

КРЫВААНОС Леанід Міхайлавіч

 

2017 год

у намінацыі «паэзія»:

КАРЫЦЬКА Сяргей Сяргеевіч;

у намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

КАЖУРА Віктар Віктаравіч;

БАГДАНОВІЧ Лёля Уладзіміраўна;

 

2019 год

у намінацыі «паэзія»:

КОБЕЦ Марыя Уладзіміраўна,

ЦАНУНІН Уладзімір Яфімавіч;

у намінацыі «проза»:

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна,

ШАЎЦОЎ Аляксей Мікалаевіч;

у намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна,

КЛІМКОВІЧ Сяргей Уладзіміравіч;

 

2021 год

у намінацыі «паэзія»:

БЫКАВА Святлана Анатольеўна,

БЫКАЎ Аляксандр Генадзьевіч.

у намінацыі «проза»:

САЛАНЕЦ Рыгор Васільевіч,

СМІРНОЎ Мікалай Іванавіч.

у намінацыі «дзіцячая і падлеткавая літаратура»:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч,

НІЧЫПАРОВІЧ Галіна Міхайлаўна.

 

Пры аддзяленні працуе літаратурна-музычная гасцёўня «Сябрына», у рамках якой ладзяцца творчыя мерапрыемствы і незабыўныя сустрэчы з чытачамі як ва ўстановах горада Мінска, так і па-за яго межамі. Сябрамі гасцёўні з’яўляюцца майстры Слова, маладыя паэты і пісьменнікі, а таксама школьнікі, якія спрабуюць свае сілы ўпершыню.

У склад Савета Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» уваходзіць 15 чалавек:

старшыня Савета - КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч;

члены Савета: ДАЛГАТОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч, ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна, ЖУКАЎ Павел Сямёнавіч, КАЖУРА Віктар Віктаравіч, КАЛЕНІК Таццяна Рыгораўна, КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна, КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч, ЛАСЕНКА Уладзімір Міхайлавіч, ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч, ПЯСЕЦКІ Яўген Віктаравіч, САБАЛЕЎСКІ Віктар Вацлававіч, СТЭЛЬМАХ Алена Анатольеўна, ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна, ЦАНУНІН Уладзімір Яфімавіч, ШАЎЦОЎ Аляксей Мікалаевіч.     

 

 

Кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

старшыня - КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч;

намеснік старшыні - КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна;

галоўны спецыяліст - ЯКАЎЛЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна;

галоўны спецыяліст, адміністратар сайта - КАЛЕНІК Таццяна Рыгораўна.

 

Кантакты:

Адрас: 220030, г. Мінск, плошча Свабоды, 13, кабінет  26, 28.

Тэлефон: +375 17-347-08-60

E-mail:  maaspb@tut.by

Афіцыйны сайт: www.maaspb.by

Старонка Мінскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» на інтэрнэт-рэсурсе Facebook:  https://www.facebook.com/groups/1727907533964093 


Поэтическая встреча «Малая Родина»

Сталі кнігі бліжэй

Літаратурны марафон СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ. Эльвіра ЯРЧАК

Социальная сфера